Пунічная мова
Пунічная мова | |
---|---|
Саманазва | 𐤃𐤁𐤓𐤉𐤌 𐤊𐤍𐤏𐤍𐤉𐤌 (Dabarīm kanaʿnīm) |
Краіны | Паўночная Афрыка, сучасныя Туніс, Мальта |
Статус | вымерла |
Вымерла | каля 500 года |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
Пісьменнасць | фінікійскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | xpu |
IETF | xpu |
Glottolog | puni1241 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Пунічная мова, або карфагенская мова (ад лац.: Poeni — імя, якім рымляне называлі карфагенян) — вымерлая семіцкая мова, на якой размаўлялі ў старажытнасці на ўзбярэжжы Міжземнага мора, у прыватнасці ў Паўночнай Афрыцы і на некалькіх астравах у Міжземным моры.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пунічная мова — гэта адасоблены дыялект у рамках фінікійскай мовы, на якім размаўлялі на фінікійскім узбярэжжы і ў Паўночнай Афрыцы, у тым ліку ў Карфагене, і ва ўсім Міжземнамор’і. Вядомы па надпісах і асабістых імёнах. П’еса Плаўта «Poenulus» змяшчае некалькі сказаў на пунічнай мове, да якіх цяпер праяўляецца асаблівая зацікаўленасць і праводзяцца лінгвістычныя даследаванні, паколькі, у адрозненне ад захаваных пунічных надпісаў, яны змяшчаюць лацінскія галосныя[1][2][3].
Аўрэлій Аўгусцін (354—430 гг. н. э.), як правіла, лічыцца апошнім вялікім старажытным пісьменнікам, які меў пэўныя веды пра пунічную мову. Паводле яго слоў, на пунічнай мове ўсё яшчэ размаўлялі ў тым рэгіёне Паўночнай Афрыкі (Карфаген, на тэрыторыі сучаснага Туніса) праз амаль 5 стагоддзяў пасля падзення Карфагена з прычыны паражэння перад Рыма. Як адзначаў Аўгусцін, у той час усё яшчэ былі людзі, якія называлі сябе хананеямі (гэта значыць менавіта карфагеняне)[4].
Зноскі
- ↑ Sznycer, Maurice (1967). Les passages puniques en transcription latine dans le Poenulus de Plaute. Paris: Librairie C. Klincksieck.
- ↑ Studien zu Plautus’ Poenulus: herausgegeben von Thomas Baier. Gunther Narr Verlag Tubingen. 2004. S. 183-
- ↑ Is the Punic Transcription in the «Poenulus» of Plautus Authentic? | Arye Olman — Academia.edu
- ↑ Jongeling. Karel; & Kerr, Robert M. (2005). Late Punic Epigraphy. Mohr Siebeck. p. 4. ISBN 3161487281.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)