Васіль Вір
Васіль Вір | |
---|---|
Партыя | |
Член у |
Васіль Вір (псеўданім С. Пінскі; ?, Піншчына — пасля 1991, Канада), беларускі педагог, журналіст, палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1920-30-х г. актыўна ўдзельнічаў у Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе на Піншчыне, спрыяў Таварыству беларускай школы. У Пінску імкнуўся стварыць беларускую газету, чаго не дазволілі ўлады. Быў рэпрэсаваны польскімі ўладамі. У верасні 1939 г. прымаў удзел у антыпольскім паўстанні на заходнебеларускім Палессі. Падчас нямецкай акупацыі арганізоўваў беларускае школьніцтва на Піншчыне і Століншчыне, друкаваўся ў віленскай газеце «Беларускі голас». Прымаў удзел у беларускім нацыянальным падполлі, арганізоўваў нацыянальную партызанку. У канцы 1943 арыштаваны СД у Пінску і высланы на прымусовую працу ў Германію. Пад канец 1940-х г. з Заходняй Германіі выехаў у Канаду. Браў удзел у беларускім жыцці, уваходзіў у рэдкалегію газеты «Беларускі голас» (Таронта, Канада), дзе выступаў як публіцыст, друкаваў успаміны. Сябра Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось», друкаваўся ў аднаіменным часопісе[1].
Зноскі
- ↑ Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мн.: БГА, 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Ёрш С. Беларуская партызанка. Мн., 1999.