Перайсці да зместу

Васіль Вір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Васіль Вір
Партыя
Член у

Васіль Вір (псеўданім С. Пінскі; ?, Піншчына — пасля 1991, Канада), беларускі педагог, журналіст, палітычны дзеяч.

Біяграфія

У 1920-30-х г. актыўна ўдзельнічаў у Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе на Піншчыне, спрыяў Таварыству беларускай школы. У Пінску імкнуўся стварыць беларускую газету, чаго не дазволілі ўлады. Быў рэпрэсаваны польскімі ўладамі. У верасні 1939 г. прымаў удзел у антыпольскім паўстанні на заходнебеларускім Палессі. Падчас нямецкай акупацыі арганізоўваў беларускае школьніцтва на Піншчыне і Століншчыне, друкаваўся ў віленскай газеце «Беларускі голас». Прымаў удзел у беларускім нацыянальным падполлі, арганізоўваў нацыянальную партызанку. У канцы 1943 арыштаваны СД у Пінску і высланы на прымусовую працу ў Германію. Пад канец 1940-х г. з Заходняй Германіі выехаў у Канаду. Браў удзел у беларускім жыцці, уваходзіў у рэдкалегію газеты «Беларускі голас» (Таронта, Канада), дзе выступаў як публіцыст, друкаваў успаміны. Сябра Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось», друкаваўся ў аднаіменным часопісе[1].

Зноскі

  1. Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мн.: БГА, 2002.

Літаратура

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy