Перайсці да зместу

Песета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іспанская песета
Peseta española
100 песет 1953 года
100 песет 1953 года
Код ISO 4217 ESA
Эмітэнт  Іспанія
Тэрыторыя абароту  Андора
Уведзена 1869
Замяніла Іспанскі эскуда
Вынята 2002
Заменена на Еўра
Складалася з 100 Сенціма
Сімвалы Pta (мн. Pta/Pts/Ptas) • P • Pt • ₧
Цэнтральны банк Банк Іспаніі
Вэбсайт [www.bde.es www.bde.es]
Манетны двор Нацыянальная фабрыка манет і марак — Каралеўскі манетны двор[1]
Вэбсайт www.fnmt.es
Абменны курс
1 EUR = ₧166,386
Іспанская песета на Вікісховішчы

Песе́та (ісп.: peseta) — валюта Іспаніі з 1869 да 2002 года. Нароўні з французскім франкам яна таксама была валютай Андоры. Песета складалася з 100 сенціма або 4 рэалаў, але гэтыя грошы былі цалкам выведзены з абароту ў 1970-х гадах.

Назва паходзіць ад каталанскага слова «peceta», якое азначае — «маленькі кавалачак», гэта значыць, слова «peca» і памяншальны суфікс «-eta».[2] Яно таксама падобнае на іншую памяншальную назву ўжо існуючай валюты — «песа», якая атрымала ў спадчыну сваё імя ад меры вагі, гэтак жа як і іншыя валюты, напрыклад, брытанскі фунт. Тэрмін песета таксама ўжываецца ў Пуэрта-Рыка для амерыканскай манеты ў чвэрць долара.

Іспанская банкнота 50 песет 1874 года

Песета была ўведзена ў 1869 годзе пасля ўступлення Іспаніі ў Лацінскі валютны саюз у 1868 годзе. Іспанскі закон ад 26 чэрвеня 1864 г. абвясціў пра падрыхтоўку да ўступлення ў Лацінскі валютны саюз (пачынаючы з 1865 года). Песета замяніла эскуда ў суадносінах 2½ песеты = 1 эскуда. Песеце была эквівалентная 4,5 г срэбра або 0,290322 г. золата, якое звычайна выкарыстоўваецца ўсімі валютамі Лацінскага валютнага саюза. Пачынаючы з 1873 года стандартам прыняты толькі золата-валютны эквівалент. Палітычная нестабільнасць пачала XX-га стагоддзя разваліла валютны саюз, хоць афіцыйна ён спыніў існаванне толькі ў 1927 годзе.

У 1959 годзе Іспанія ўвайшла ў Брэтан-вудскую сістэму, штучна прывязаўшы песету да курсу амерыканскага долара ў суадносінах 60 песет = 1 долару. У 1967 годзе песета абясцэнілася ўслед за брытанскім фунтам захаваўшы абменны курс на ўзроўні 168 песет = 1 фунт і стварыўшы новы курс, прыраўнаваўшы 70 песет да 1 амерыканскага долара.

Пасля заснавання ў 1999 годзе еўра, песета была заменена ім у 2002 годзе. Абменны курс тады склаў 1 еўра = 166,386 песет.

Зноскі

  1. Вырабляе як манеты, так і банкноты
  2. Магчымае паходжанне ў каталанскім слоўніку (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2009. Праверана 21 сакавіка 2015.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy