Перайсьці да зьместу

C++

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

C++ (Сі-плюс-плюс або Сі-плас-плас) — мова праграмаваньня высокага ўзроўню з падтрымкаю некалькіх парадыгмаў праграмаваньня: аб’ектна-арыентаванай, абагульненай ды працэдурнай. Распрацаваная Б’ярнэ Строўструпам (па-дацку: Bjarne Stroustrup) у AT&T Bell Laboratories (Мюрэй-Гіл, Нью-Джэрзі) у 1979 годзе ды названая «Сі з клясамі». Страўструп пераменаваў мову ў C++ у 1983 годзе. Базуецца на мове C. Вызначаная стандартам ISO/IEC 14882:2003.ISO/IEC 14882, second edition 2003-10-15.

У 1990-х гадах С++ стала адною з найбольш ужываных моваў праграмаваньня агульнага прызначэньня. Мову выкарыстоўваюць для сыстэмнага праграмаваньня, распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня, напісаньня драйвэраў, магутных сэрвэрных ды кліенцкіх праграм, а таксама для распрацоўкі забаўляльных праграмаў, такіх як відэагульні. С++ істотна паўплывала на іншыя папулярныя сёньня мовы праграмаваньня: C# ды Java.

Пры стварэньні С++ прагнулі зьберагчы сумяшчальнасьць з моваю C. Большасьць праграм на C выдатна працуюць і з кампілятарам С++. С++ мае сынтаксыс, заснаваны на сынтаксысе С.

Новаўводзіны С++ у параўнаньні з C:

У 1998 годзе быў ратыфікаваны міжнародны стандарт мовы С++: ISO/IEC 14882 «Standard for the C++ Programming Language». Вэрсія з падтрымкай патокаў — ISO/IEC 14882:2003.

Прыклад праграмы «Hello, world!»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй пададзены прыклад простай праграмы на С++, якая выводзіць на стандартны канал вываду радок Hello, world!.

# include <iostream>

int main()
{
  std::cout << "Hello, world!" << std::endl;
}

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

C++сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy