Перайсьці да зьместу

Мэтамарфічныя горныя пароды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гнэйс

Мэтамарфічныя горныя пароды — прадукт зьмены структуры, мінэральнага і часткова хімічнага складу магматычных і асадкавых горных парод.

Пры мэтамарфізьме адбываецца перакрышталізацыя зыходных мінэралаў і ўтварэньне новых, больш устойлівых. Адрозьніваюць эндагенны мэтамарфізм (з удзелам унутрызямных тэмпэратураў, ціску, флюідаў) і касмагенны (узьнікае ў астраблемах пад узьдзеяньнем на пароды ўдарных хваляў пры падзеньні буйных метэарытаў.

Рэгіянальна-мэтамарфічныя пароды ўтвараюць вялікія аб’ёмы, часта маюць лупняковую або слаістую структуру (напр. амфібаліты, крышталічныя лупнякі, гнэйсы). Кантактна-мэтамарфічныя пароды займаюць малыя аб’ёмы, фармуюцца вакол магматычных цел, на невялікай глыбіні, пры лякальна высокіх тэмпэратурах.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy