Перайсці да зместу

Эрыс (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багіня Эрыс

Эры́с (грэч. Έρις — «дужанне, сутычка, сварка, разлад») — у грэчаскай міфалогіі персаніфікацыя разладу.

Эрыс — сярод першасных касмаганічных сіл: яна дачка Нікс, унучка Хаосу (Гесіёд, «Тэагонія»). Хоць Эрыс спарадзіла голад, скрухі, бітвы, забойствы, спрэчкі, цяжбы, беззаконне, яна жа спарадзіла працу. Адгэтуль у Гесіёда дзве Эрыс: адна выклікае войны і варожасць і нялюбая людзьмі, іншая — карысная людзям, прымушае іх змагацца ў працы.

Эрыс стала прычынай суперніцтва Афрадыты, Афіны і Геры (што прывяло да Траянскай вайны), кінуўшы на вяселлі Пелея і Фетыды яблык з надпісам «Найпрыгажэйшай» (яблык разладу).

У гонар Эрыс названая адна з карлікавых планет (глядзіце карлікавая планета Эрыс).

Глядзіце таксама

[правіць | правіць зыходнік]

Глядзіце таксама

[правіць | правіць зыходнік]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy