Перайсці да зместу

Эпас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эпас народны (гераічны) (грэч. έπος — слова, аповед) — фальклорныя творы героіка-легендарнага зместу, што адлюстроўваюць важныя для народа гістарычныя падзеі або цікавыя выдуманыя сітуацыі.

Сусветная народная творчасць пакінула багатую эпічную спадчыну: шумерскі «Эпас пра Гільгамеша», грэчаскія «Іліяда» і «Адысея», індыйскія «Махабхарата» і «Рамаяна», рымскі «Энеіда», армянскі «Давід Сасунцы», іранскі «Шахнаме», англа-саксонскі «Беавульф», французскі «Песня пра Роланда», скандынаўскія сагі, нямецкі «Песня пра Нібелунгаў», партугальскі «Лузіяды», кыргызскі «Манас», фінскі «Калевала» і інш.

Эпічныя творы вызначаюцца шырынёй ахопу жыццёвага матэрыялу, грунтоўнасцю пры стварэнні чалавечых характараў, паказе быту, абставін, малюнкаў прыроды, разнастайнасцю спосабаў і сродкаў мастацкага выяўлення (апісанне, маналогі, дыялогі, аўтарскія адступленні). Эпас выпрацаваў цэлую сістэму відаў і жанраў, такіх, як эпапея, раман, аповесць, апавяданне, навела, нарыс, фельетон, казка, легенда і інш. Ён, як правіла, карыстаецца празаічнай мовай, але часам звяртаецца і да вершаванай (вершаваныя раманы, аповесці, апавяданні, легенды, гумарэскі, казкі і інш.).

Беларускі эпас узнік у эпоху Сярэднявечча (летапісныя зводы, палемічныя і сатырычныя творы, перакладныя аповесці і раманы, аратарская проза, публіцыстыка і г.д.). У новай беларускай літаратуры спачатку карыстаўся вершаванай мовай (вершаваныя аповесці, быліцы В. Дуніна-Марцінкевіча — «Вечарніцы», «Купала», «Быліцы, расказы Навума»). У канцы XIX ст. звярнуўся і да празаічнай (апавяданні Ф. Багушэвіча «Тралялёначка», «Дзядзіна», «Палясоўшчык»). Росквіту дасягнуў у ХХ ст.

  • Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі / пад рэд. В. П. Рагойшы. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 320 с. ISBN 978-985-465-898-8
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy