Чыстыя пруды (станцыя метро)
«Чыстыя пруды» | |
---|---|
Маскоўскі метрапалітэн | |
| |
Дата адкрыцця | 15 мая 1935 года |
Праектная назва | Мясніцкая, Мясніцкія вароты |
Ранейшыя назвы | Кіраўская (да 5 лістапада 1990 года) |
Раён | Басманны |
Акруга | ЦАА |
Тып | Пілонная трохсводчатая глыбокага залажэння |
Глыбіня залажэння, м | 35 |
Тып платформаў | астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Архітэктары |
М. Д. Колі, С. Г. Андрыеўскі[1] Л. П. Шухарава; рэканструкцыя: Л. М. Папоў, А. Ф. Фокіна |
Інжынеры-канструктары | А. Ф. Дзянішчанка |
Узведзена | Шахта № 18-19 (БМУ-7, кіраўнікі І. Пугач, А. Танкілевіч) і Шахта № 29-30 (БМУ-8, кіраўнік Ф. Кузьмін) Масметрабуда; рэканструкцыя 1971 года — БМУ-5 Масметрабуда (кіраўнік Н. Фёдараў) |
Выхад да вуліц | Чыстапрудны бульвар, плошча Мясніцкія вароты, Мясніцкая вуліца |
Пераходы на станцыі | |
Наземны транспарт | Тм: 3, 39, А; А: 122 |
Час адкрыцця | 5:25 |
Час закрыцця | 1:00 |
Код станцыі | 008 |
Суседнія станцыі | Лубянка і Красныя вароты |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Чыстыя пруды» — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Красныя вароты» і «Лубянка». Знаходзіцца на тэрыторыі Басманнага раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы. З'яўляецца аб'ектам культурнай спадчыны народаў Расіі рэгіянальнага значэння.
Гісторыя і паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пускавой пляцоўкі Маскоўскага метрапалітэна з 13 станцый — «Сакольнікі» — «Парк культуры» з адгалінаваннем «Ахотны рад» — «Смаленская». Спачатку станцыя была двухсводчатай, ля выхадаў размяшчаліся толькі дзве кароткія аванзалы для пераходу паміж шляхамі. У 1971 годзе была зроблена рэканструкцыя ў сувязі з збудаваннем перасадкі на станцыю «Тургенеўская» Калужска-Рыжскай лініі (адкрылася 5 студзеня 1972 года), падчас якой была раскрыта цэнтральная зала.
У час Вялікай Айчыннай вайны на станцыі знаходзіліся аддзелы Генеральнага штаба і СПА краіны. У 1947 годзе на станцыі ўпершыню ў Маскоўскім метрапалітэне былі ўсталяваны люмінесцэнтныя лямпы.
13 студзеня 2008 года станцыя злучана пераходам са станцыяй «Срэценскі бульвар» Люблінска-Дзмітраўскай лініі.
Праектная назва — «Мясніцкая брама» — паходзіла ад назвы плошчы, пад якой знаходзіцца станцыя. З моманту адкрыцця і да 5 лістапада 1990 года станцыя звалася «Кіраўская» у памяць аб Сяргеі Міронавічы Кіраве (1886—1934) — дзяржаўным і партыйным дзеячы СССР[1].
5 лістапада 1990 года станцыя атрымала назву «Чыстыя пруды» па Чыстапруднаму бульвару, да якога вядуць яе выхады.
Зноскі
- ↑ а б Архитектура Москвы 1933—1941 гг. / Автор-сост. Н. Н. Броновицкая. — М.: Искусство—XXI век, 2015. — С. 233. — 320 с. — (Памятники архитектуры Москвы). — 2 500 экз. — ISBN 978-5-98051-121-0.