Перайсці да зместу

Частотная мадуляцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Метады мадуляцыі
Аналагавая мадуляцыя
AM · ЧМ (FM) · ФМ (PM) · QAM · SSB
Лічбавая мадуляцыя
АМн · ФМн · ЧМн · GMSK
OFDM · COFDM · TCM
Імпульсная мадуляцыя
АІМ · ДМ · ІКМ · ΣΔ · ШІМ · ЧІМ · ФІМ
Пашырэнне спектру
DSSS · FHSS
Гл. таксама Дэмадуляція
Сігнал, напрыклад, аўдыёсігнал можа мадуляваць амплітуду (AM) ці частату (ЧМ) апорнай.
Прыклад частотнай мадуляцыі. Угары — інфармацыйны сігнал на фоне апорнага вагання. Унізе — выніковы сігнал

Частотная мадуляцыя (ЧМ, FM (англ.: Frequency modulation)) — від аналагавай мадуляцыі, пры якім інфармацыйны сігнал кіруе частатой апорнага вагання. У параўнанні з амплітуднай мадуляцыяй тут амплітуда застаецца сталай.

Першым прапанаваў выкарыстоўваць шырокапалосную частотную мадуляцыю ў радыёсувязі амерыканскі электрык і радыёінжынер Эдвін Армстронг. У 1914 годзе ён запатэнтаваў рэгенератыўны радыёпрымач, у 1918 годзе — супергетэрадзінны і ў 1922 годзе — звышрэгенератыўны. Частотная мадуляцыя была запатэнтавана ім 26 снежня 1933 года. 6 лістапада 1935 года ў Інстытуце радыёінжынераў (папярэднік IEEE) у Нью-Ёрку Армстронг выступіў з дакладам на тэму «Спосаб змяншэння перашкод радыёсувязі з дапамогай сістэмы частотнай мадуляцыі». Даклад быў апублікаваны ў 1936 годзе.

Частотная мадуляцыя ўжываецца для высакаякаснай перадачы гукавага (нізкастотнага) сігналу ў радыёвяшчанні (у дыяпазоне УКХ), для гукавога суправаджэння тэлевізійных праграм, перадачы сігналаў колернасці ў тэлевізійным стандарце SECAM, відэазапісе на магнітную стужку, музычных сінтэзатарах.

Высокая якасць кадавання аўдыёсігнала абумоўлена тым, што ў радыёвяшчанні пры ЧМ ужываецца вялікая (у параўнанні з шырынёй спектра сігналу АМ) дэвіяцыя апорнага сігналу, а ў прыёмнай апаратуры выкарыстоўваюць абмежавальнік амплітуды радыёсігналу для ліквідацыі імпульсных перашкод. Такая мадуляцыя завецца шырокапалоснай ЧМ. У радыёсувязі ўжываецца вузкапалосная ЧМ з невялікай дэвіяцыяй чашчыні апорнай.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy