Перайсці да зместу

Хімія цвёрдага цела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хімія цвёрдага цела — навука аб сінтэзе, фізіка-хімічных уласцівасцях і выкарыстанні рэчываў, якія знаходзяцца ў цвёрдым агрэгатным стане.

Як самастойная галіна хіміі сфарміравалася ў 1970-я гады на базе даследаванняў механізму і кінетыкі хімічных рэакцый з удзелам цвёрдых цел, у тым ліку найбольш пашыраных з іх — тапахімічных рэакцый (хоць бы 1 рэагент у цвёрдым стане). Асноўная задача хіміі цвёрдага цела — сінтэз рэчываў у цвёрдым стане пэўнага саставу, з зададзенай структурай (што вызначае рэакцыйную здольнасць цвёрдага цела). Састаўной часткай хіміі цвёрдага цела з’яўляецца атрыманне інфармацыі аб уплыве структуры цвёрдых целаў на іх рэакцыйную здольнасць і ўласцівасці, вывучэнне механізму дыфузіі ў цвёрдых целах і фазавых пераходаў.

Да рэакцый, якія вывучаюцца і выкарыстоўваюцца на практыцы з удзелам цвёрдых цел, адносяцца: працэсы абпальвання, аднаўлення, хларавання руд металаў, цэментацыя сталі; прыгатаванне каталізатараў; сінтэз і ачыстка паўправадніковых матэрыялаў, тэмплатны сінтэз цвёрдых цел; атрыманне ненапорыстых мембран і цэалітаў.

У хіміі цвёрдага цела выкарыстоўваецца шырокі набор метадаў сінтэзу з ужываннем нізкіх і звышвысокіх тэмператур, рэкордна высокіх ціскаў і звышглыбокага вакууму, цэнтрабежных палёў, разнастайных фізічных метадаў актывавання працэсаў.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy