Перайсці да зместу

Таксін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таксін
Вывучаецца ў таксікалогія, toxinology[d] і food toxicology[d]
Код WordLift data.wordlift.io/wl01714…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таксі́н[1] (стар.-грэч.: τοξικός (toxikos) — атрутны) — яды біялагічнага паходжання.

Выпрацоўваюцца напрыклад пухлінавымі клеткамі, інфекцыйнымі (лац.: inficio — насычаць, заражаць) агентамі — бактэрыямі, вірусамі, грыбамі (мікатаксін), або паразітамі, у прыватнасці гельмінтамі. Шырокая група таксінаў выпрацоўваецца раслінамі і марскімі бесхрыбтовымі. Таксіны маюцца ў ядах пчол, змей, некаторых павукоў і скарпіёнаў. Таксіны расліннага паходжання (фітатаксіны): рыцын з насення клешчавіны, абрын (з абрусу).

Найбольш вядомыя мікробныя таксіны, сярод якіх адрозніваюць экзатаксіны і эндатаксіны.

Экзатаксіны (простыя бялкі) утвараюцца грамстаноўчымі і некаторымі грамамоўнымі патагеннымі бактэрыямі і выдзяляюцца ў навакольнае асяроддзе. Некаторыя з эндатаксінаў выклікаюць слупняк, батулізм, дызентэрыю і іншыя хваробы.

Эндатаксіны (складаныя бялкі — комплексы ліпаполіцукрыдаў з бялкамі) знаходзяцца ў вонкавых слаях клетачных сценак патагенных грамадмоўных бактэрый. Гэтыя таксіны выклікаюць, напрыклад, брушны тыф, дызентэрыю.

Па тыпу ўздзеяння на арганізм адрозніваюць[2]

  • нейратаксіны, якія ўздзейнічаюць на розныя этапы перадачы нервовых імпульсаў;
  • цытатаксіны, якія валодаюць паверхневай актыўнасцю і разбураюць клетачныя мембраны;
  • таксіны-інгібітары, якія прыгнятаюць актыўнасць пэўных ферментаў і парушаюць працэсы абмену рэчываў у арганізме;
  • таксіны-ферменты (пратэазы, нуклеазы, гілауранідазы, фосфаліпазы і іншыя), якія разбураюць у арганізме бялкі, ліпіды, нуклеінавыя кіслоты, полісахарыды і інш.

З таксінаў атрымліваюць неатрутныя анатаксіны і антыбіётыкі.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy