Перайсці да зместу

Смага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
В.-А. Бугеро. Смага (1886)

Смага — фізіялагічнае адчуванне, якое адносіцца да разраду агульных пачуццяў і служыць сігналам таго, што арганізм мае патрэбу ў вадзе.

Збядненне цела вадой вядзе да адчування гарачыні і сухасці ў глотцы, распаўсюджваецца на ўвесь рот і вусны. Рот, язык, вусны робяцца сухімі. Слізістая абалонка іх чарсцвее, робіцца шурпатай, можа нават трэскацца; сліна робіцца густой, клейкай, язык рухаецца з цяжкасцю і ён ліпне да нёба. Далей да паказаных з'яў далучаюцца непрыемнае пачуццё сцягвання глоткі і спякота ў сферы паражніны рота і вуснаў, а пасля да гэтых мясцовых з'яў далучаюцца пачашчаны пульс і дыханне, агульны ліхаманкавы ўзбуджаны стан з неспакоем і трызненнем і сухой гарачай скурай.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy