Перайсці да зместу

Санджак-бей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Санджак-бей, або санджак-бек (турэцк.: Sancak Beyi) — кіраўнік санджака, ваенна-адміністрацыйнай адзінкі ў Асманскай імперыі. Санджак адпавядае акрузе, а кіраўнік санджака адначасова з’яўляўся начальнікам яго ўзброеных сіл[1].

Слова «санджак» літаральна азначала «сцяг». Гэтым словам вызначалася вайсковае фарміраванне, якое выстаўляла акруга. Адпаведна кіраўнік санджака лічыўся і камандзірам гэтага ваеннага атрада.

Санджак-бей меў тыя ж правы, што і бейлер-бей, але быў падпарадкаваны бейлер-бею. Яго правы распаўсюджваліся толькі ў межах сваёй акругі[2]. У абавязкі санджак-бея таксама ўваходзілі пагоня за бандытамі, праследаванне ератыкоў, забеспячэнне зброі і харчу для арміі і флоту[3].

Зноскі

  1. Абд ар-Рахман ал-Джабарці Дзіўная гісторыя мінулага ў жыццяпісах і хроніцы падзей (Каментарыі)
  2. Всемирная история Архівавана 2 сакавіка 2014.. Том 4. М.,1958
  3. Imber, Colin. The Ottoman Empire, 1300-1650: The Structure of Power 177-200 (2002). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2013. Праверана 16 жніўня 2014.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy