Перайсці да зместу

Сакрэтная разведвальная служба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сакрэтная разведвальная служба
MI6
Краіна  Вялікабрытанія
Створана 1909
Юрысдыкцыя Каралева Вялікабрытаніі
Штаб-кватэра Воксхал-крос, 85, Лондан
Бюджэт Засакрэчана
Сярэдняя колькасць Засакрэчана
Кіраўніцтва
Кіраўнік Сэр Роберт «Джон» Соерс, генеральны дырэктар
Сайт www.sis.gov.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Штаб-кватэра МІ-6, Лондан

Сакрэтная разведвальная служба (англ.: Secret Intelligence Service, SIS), MІ-6 (англ.: Military Intelligence, MI6) — дзяржаўны орган знешняй разведкі Вялікабрытаніі. Да прыняцця парламентам Intelligence Services Act у 1994 годзе не мела ніякай прававой базы для свайго існавання і дзейнасці, а само яе існаванне не пацвярджалася урадам Злучанага Каралеўства.

Служба узначальваецца пастаянным сакратаром (не ўваходзіць ва ўрад). Апошні — адзіны супрацоўнік службы, які афіцыйна абвяшчаецца публічна; прызначаецца міністрам замежных спраў і падсправаздачны яму.

Служба ўваходзіць у склад Аб’яднанага разведвальнага камітэта.

З 1994 года штаб-кватэра МІ-6 афіцыйна знаходзіцца ў будынку Воксхол-крос, 85.

Сакрэтная разведвальная служба была заснавана ў 1909 годзе ў якасці замежнага аддзела Бюро сакрэтнай службы і была сумесным органам Адміралцейства і Ваеннага міністэрства, такім чынам, была разбіта на ваенна-марскую і сухапутную часткі, пазней пачала спецыялізавацца на шпіянажы і контрразведцы. Гэтая спецыялізацыя ўзнікла, хутчэй за ўсё, з-за жадання Адміралцейства ведаць ваенна-марскія сілы Германскай імперыі. Гэтая спецыялізацыя шчыльна замацавалася за бюро ўжо ў 1914 годзе.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны была праведзена адміністрацыйная рэформа і два вышэйзгаданыя аддзелы, якія займаюцца замежнымі справамі, тады пачалі называцца Упраўленнем разведкі секцыя 6 — МІ-6 (Directorate of Military Intelligence Section 6, MI6).

Першым дырэктарам SIS быў капітан сэр Джордж Мэнсфілд Сміт-Камінг (англ.: Captain Sir George Mansfield Smith-Cumming), яго часта называлі проста Сміт, у карэспандэнцыі ён звычайна падпісваўся адной літарай «С». Пазней гэта стала традыцыяй і ўсе наступныя дырэктары SIS абазначаюцца гэтай літарай.


pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy