Перайсці да зместу

Маладзік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1, 2 = Маладзік
1, 2 = Маладзік

Маладзікфаза Месяца, пры якой экліптычныя даўгаты Сонца і Месяца супадаюць. Гэта значыць, Сонца , Месяц і Зямля знаходзяцца на адной прамой (прычым Месяц размешчана паміж Зямлёй і Сонцам). Таксама можа разумецца як прыбываючы месяц паміж маладзіком і першай квадрай, падобны на серп[1].

Падчас маладзіка часам можна назіраць сонечнае зацьменне.

Непасрэдна Месяц пры маладзіку, як правіла, не бачны, аднак праз некалькі гадзін пасля або да маладзіка пры вельмі яснай атмасферы часам усё-такі можна заўважыць слаба асветлены дыск, адлюстраванае ад Зямлі папялістае святло Месяца.

Выявіць наяўнасць Месяца на небе можна таксама па тым, якія зоркі заслонены («пакрыццё зорак» Месяцам). Варта адзначыць, што Месяц пры маладзіках ніколі не будзе бачны на фоне начнога неба (выключэнне складае толькі выпадак сонечнага зацьмення, калі неасветлены Месяц бачны на фоне сонечнага дыска).

Інтэрвал паміж маладзікамі складае ў сярэднім 29,530589 сутак (сінадычны месяц).

Маладзік і календары

[правіць | правіць зыходнік]
  • У маладзік пачынаюцца яўрэйскі Новы год і кітайскі (японскі, карэйскі, в'етнамскі) Новы год 60-гадовага цыкла.
  1. Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy