Кіберпанк
Кіберпа́нк (англ.: cyberpunk) — паджанр навуковай фантастыкі. Сам тэрмін з’яўляецца сумессю словаў «cybernetics» (англ.: кібернетыка) і «punk» (англ.: панк, смецце), упершыню яго выкарыстаў Брус Бэтке ў якасці назвы для свайго апавядання 1983 года[1]. Звычайна творы, якія адносяцца да жанру «кіберпанк», апісваюць антыўтапічны свет недалёкай будучыні, у якім высокае тэхналагічнае развіццё, такое як інфармацыйныя тэхналогіі і кібернетыка, спалучаюцца з глыбокім упадкам альбо радыкальнымі пераменамі ў сацыяльным ладзе[2].
Паводле словаў Лорэнса Персана:
Класічныя кіберпанкавыя персанажы — маргіналізаваныя, адчужаныя самотнікі, якія жывуць на краі грамадства ў пераважна дыстапічнай будучыні, дзе ў паўсядзённае жыццё імкліва ўварваліся тэхналагічныя перамены, усюдыісная інфасфера камп’ютарызаванай інфармацыі і інвазіўныя мадыфікацыі чалавечага цела
Арыгінальны тэкст (англ.)Classic cyberpunk characters were marginalized, alienated loners who lived on the edge of society in generally dystopic futures where daily life was impacted by rapid technological change, an ubiquitous datasphere of computerized information, and invasive modification of the human body.
— Notes Toward a Postcyberpunk Manifesto - Person, Lawrence
Сюжэты кіберпанку часта пабудаваныя вакол канфлікту паміж хакерамі, штучным інтэлектам і мегакарпарацыямі, і імкнуцца да «бліжэйшай будучыні» Зямлі часцей, чым да сэтынгаў пра далёкую будучыню ці галактычныя перспектывы, якія можна знайсці ў такіх раманах, як «Заснаванне» Айзэка Азімава альбо «Дзюна» Фрэнка Герберта[3].
Сусвет кіберпанку, як правіла, з’яўляецца постіндустрыяльнай дыстопіяй, і апісвае грамадства, якое знаходзіцца на мяжы бурных сацыяльных і культурных пераўтварэнняў, дзе тэхналогіі выкарыстоўваюцца спосабамі, не прадугледжанымі іх стваральнікамі («вуліца знойдзе для рэчаў уласнае прымяненне»[4]). Частка атмасферы жанру пераклікаецца з стылем «фільма-нуар», а літаратурныя работы жанру часта выкарыстоўваюць прыёмы дэтэктыву[5].
Зноскі
- ↑ The Etymology of «Cyberpunk» Архівавана 16 ліпеня 2013. (англ.).
- ↑ Donald M. Hassler. New Boundaries in Political Science Fiction. — University of South Carolina Press, 2008. — С. 75-76. — ISBN 1570037361.
- ↑ Stephen Graham. The Cybercities Reader. — Routledge, 2004. — 389 с. — ISBN 0415279569.
- ↑ Уільям Гібсан, «Burning Chrome», 1981 год.
- ↑ Stacy Gillis. The Matrix Trilogy:Cyberpunk Reloaded. — Wallflower Press, 2005. — 75 с. — ISBN 1904764320.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Кіберпанк на Вікісховішчы |