Перайсці да зместу

Каралеўства Арагон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Каралеўства Арагон
араг.: Reino d'Aragón
ісп.: Reino de Aragón
катал.: Regne d'Aragó
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
 >
1035 — 1707 (фактычна да 1516 года)

Сталіца Сарагоса
Мова(ы) арагонская, сардзінская і каталанская
Афіцыйная мова лацінская мова і сярэдневяковая арагонская мова[d]
Рэлігія Рымска-каталіцкая царква
Плошча 250 000 км²
Насельніцтва 5 000 000 чал. (1300)
3 000 000 чал. (1469)
Форма кіравання Манархія
Гісторыя
 • 1035 Графства Арагон абвешчана каралеўствам
 • 1707 Дэкрэты Нуэва-Планта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Іспанія ў 1210 г.

Каралеўства Арагон (араг.: Reino d'Aragón, ісп.: Reino de Aragón, катал.: Regne d'Aragó) — дзяржава, якая існавала ў 10351707 гадах на тэрыторыі сучаснай Іспаніі і Францыі. У розны час складалася з гістарычныя вобласці Арагон, Каталонія, Валенсія і Русільён. З 1707 года Арагон стаў часткай Іспаніі. Сталіцай каралеўства была Сарагоса.

Ядро будучага каралеўства складала графства Арагон (Хака), якое існавала з 802 года і знаходзілася ў феадальнай залежнасці ад каралеўства Памплоны (Навары). Пасля спынення мясцовай дынастыі ў 943 годзе Арагон апынуўся ўключаны ў склад Навары, кароль якой Гарсія I Санчэс ажаніўся са спадчынніцай графства. Каралі Навары насілі тытул графаў Арагона да 1035 года, калі ўладанні караля Санча III Вялікага былі падзелены. Арагон быў вылучаны ў асобнае каралеўства, якое дасталася незаконнаму сыну Санча, Раміра I.

Ужо пры Раміра пачалося пашырэнне Арагона. Пасля смерці ў 1045 годзе яго брата Гансала Санчэса яго ўладанні, графствы Сабрарбэ і Рыбагорсу атрымаў у спадчыну Раміра. У 1076 годзе яго сын Санча Рамірэс быў выбраны таксама каралём Навары, якая заставалася ў складзе Арагона на правах асабістай уніі да 1134 года.

У 1150 годзе кароль Раміра II Манах выдаў замуж сваю дачку і спадчынніцу Петранілу за графа Барселоны Раймана Берэнгера IV. Іх сын, Альфонса II у 1164 годзе атрымаў у спадчыну арагонскую карону, у склад якой цяпер увайшла таксама большая частка Каталоніі.

У 1172 годзе да Арагона было далучана графства Русільён.

У 12291235 гадах падчас Рэканкісты былі адваяваны ў маўраў Балеарскія астравы, дзе ў 1276 годзе ўтварылася васальнае каралям Арагона каралеўства Мальёрка, ізноў заваяванае Арагонам у 13441349 гадах.

У 1238 годзе была заваявана Валенсія, пасля чаго да тытулатуры каралёў Арагона дадаўся яшчэ і тытул «кароль Валенсіі».

Пасля Сіцылійскай вячэрні ў 12821302 гадах каралі Арагона замацаваліся ў Сіцыліі, дзе было ўтворана васальнае Каралеўства Сіцылія, якое пазней ізноў увайшло ў склад Арагона, у 1326 годзе — на Сардзініі, а ў 1442 годзе — у Неапалітанскім каралеўстве.

Пасля шлюбу караля Фердынанда II Каталіка і Ізабелы I Кастыльскай Кастылія і Арагон былі да 1516 года аб’яднаны ў каралеўства Іспанія.

Тытул караля Арагона ўваходзіў у тытулатуру каралёў Іспаніі да 1707 года, калі ён канчаткова знік.

Зноскі

  • Корсунский А. Р. История Испании IX—XIII веков (Социально-экономические отношения и политический строй Астуро-Леонского и Леоно-Кастильского королевства). Учебное пособие. — М.: Высшая школа, 1976. — 139 с.
  • Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy