Перайсці да зместу

Дагавор аб космасе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
     Падпісалі і ратыфікавалі      Падпісалі, але не ратыфікавалі      Не падпісалі

Дагавор аб космасе (поўная афіцыйная назва: Дагавор аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы, уключаючы Месяц і іншыя нябесныя целы) — міжурадавы дакумент, які з’яўляецца асновай міжнароднага касмічнага права.

Дагавор падпісалі Злучаныя Штаты Амерыкі, Вялікабрытанія і Савецкі Саюз 27 студзеня 1967 года, уступіў у сілу 10 кастрычніка 1967 года. Станам на 2020 год 110 краін з’яўляюцца дзяржавамі-удзельнікамі дагавора, а яшчэ 23 падпісалі яго, але не завяршылі ратыфікацыю.

Дагавор аб космасе вызначае асноўныя прававыя рамкі міжнароднага касмічнага права. Уключае ў сябе 17 артыкулаў. Сярод прынцыпаў: забарона для дзяржаў-удзельніц на размяшчэнне ядзернай зброі або любой іншай зброі масавага знішчэння на арбіце Зямлі, устаноўку яе на Месяцы або любым іншым нябесным целе, або на станцыі ў касмічнай прасторы. Гэты дагавор абмяжоўвае выкарыстанне Месяца і іншых нябесных цел толькі мірнымі мэтамі і прама забараняе іх выкарыстанне для выпрабаванняў любога роду зброі, правядзення ваенных манеўраў або стварэння ваенных баз, збудаванняў і ўмацаванняў. Тым не менш дамова не забараняе размяшчэнне звычайных узбраенняў на арбіце. Таксама ў дакуменце пазначана, што ні адна дзяржава не можа прад’яўляць прэтэнзію на валоданне касмічным целам або яго часткай, а суверэнітэт дзяржаў распаўсюджваецца толькі на непасрэдна запушчаныя імі касмічныя аб’екты.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy