Перайсці да зместу

Гігабайт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вымярэнне ў байтах
ГОСТ 8.417-2002 Прыстаўкі СІ прыстаўкі МЭК
Назва Сімвал Ступень Назва Ступень Назва Сімвал Ступень
байт Б 20 - 100 байт B Б 20
кілабайт КБ 210 кіла- 103 кібібайт KiB КіБ 210
мегабайт МБ 220 мега- 106 мебібайт MiB МіБ 220
гігабайт ГБ 230 гіга- 109 гібібайт GiB ГіБ 230
тэрабайт ТБ 240 тэра- 1012 тэбібайт TiB ТіБ 240
петабайт ПБ 250 пета- 1015 пебібайт PiB ПіБ 250
эксабайт ЭБ 260 экса- 1018 эксбібайт EiB ЭіБ 260
зэтабайт ЗБ 270 зэта- 1021 зэбібайт ZiB ЗіБ 270
йотабайт ЙБ 280 йота- 1024 йобібайт YiB ЙіБ 280

Гігаба́йт (скар. Гбайт[1], Гб[2]; міжнароднае скар.: Gbyte, GB)[3] — адзінка вымярэння колькасці інфармацыі; можа абазначаць 109 (1 000 000 000) або 230 (1 073 741 824) байт.

У міжнароднай сістэме адзінак

[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародная сістэма адзінак адказвае за метрычную сістэму мер, да якой гігабайт не адносіцца. Тым не менш у дакуменце «Брашура СІ» паказана, што не рэкамендуецца выкарыстоўваць прыстаўку «гіга-» для абазначэння двайковых велічынь (230), а ў выпадку неабходнасці рэкамендуецца выкарыстоўваць найменне гібібайт[4].

Міжнародная камісія электрасувязі вызначыла паняцце гігабайт у 1998 годзе, пазначыўшы яго як 109. Пры гэтым у выпадку неабходнасці абазначэння 230 байт МКЭ зацвердзіла, што трэба выкарыстоўваць гібібайт за выключэннем выпадкаў, калі двайковая памернасць паказана відавочна[5].

Гісторыя і іншыя стандарты

[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна, а ў шэрагу сфер і дагэтуль (пераважна для ўказання аб’ёму памяці з двайковым адрасаваннем, такіх як аператыўная памяць і флэш-памяць); у аперацыйных сістэмах сямейства Windows; у стандарце JEDEC 100B.01  (англ.)[6] ужываецца ў значэнні 230 (1 073 741 824) байт. Такое ж пагадненне раней дзейнічала ў расійскім «Палажэнні аб адзінках велічынь» 2009 года[3]. З кастрычніка 2016 года ў Расіі дзейнічае нацыянальны стандарт ДАСТ IEC 60027-2-2015 «Абазначэнні літарныя, якія прымяняюцца ў электратэхніцы. Частка 2. Электрасувязь і электроніка»[7], ідэнтычны міжнароднаму стандарту IEС 60027-2:2005. Згодна з ім, для байт варта выкарыстоўваць найменне не "гігабайт", а "гібібайт" (ГіБ).

Зноскі

  1. Глава 8. Правила написания обозначений единиц, п. 8.1; Приложение А Единицы количества информации // ГОСТ 8.417-2002 Государственная система обеспечения единства измерений (ГСИ). Единицы величин (с поправками) / Федеральное государственное унитарное предприятие «Всероссийский научно-исследовательский институт метрологии им. Д. И. Менделеева» (ФГУП «ВНИИМ им. Д. И. Менделеева»), Технический комитет по стандартизации ТК 206 «Эталоны и поверочные схемы». — 2002.
  2. Русский орфографический словарь: около 200 000 слов / Под ред. В. В. Лопатина, О. Е. Ивановой / Российская академия наук; Институт русского языка им. В. В. Виноградова. — 4-е изд., испр. и доп. — М.: АСТ-Пресс Книга, 2012. — С. 861. — 896 с. — (Фундаментальные словари русского языка). — ISBN 978-5-462-01272-3.
  3. а б Положение о единицах величин, допускаемых к применению в Российской Федерации(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2013. Праверана 25 сакавіка 2013.
  4. Decimal multiples and submultiples of SI units. SI prefixes (англ.). SI Brochure: The International System of Units (SI). Bureau International des Poids et Mesures. Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2018. Праверана 25 ліпеня 2015.
  5. Prefixes for Binary Multiples Архівавана 2 мая 1998. — The NIST Reference on Constants, Units, and Uncertainty
  6. JEDEC Standards & Documents: 100b01. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2014. Праверана 16 кастрычніка 2011.
  7. ГОСТ IEC 60027-2—2015 ОБОЗНАЧЕНИЯ БУКВЕННЫЕ, ПРИМЕНЯЕМЫЕ В ЭЛЕКТРОТЕХНИКЕ Часть 2. Электросвязь и электроника. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2023. Праверана 11 студзеня 2023.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy