Перайсці да зместу

Вызначнік (алгебра)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вызначнік[1] (або дэтэрмінант) матрыцы − адмысловая функцыя ад каэфіцыентаў квадратнай матрыцы (мнагачлен ад n2 зменных), якая раўняецца нулю, калі і толькі калі матрыца выраджаная. Вызначнік як функцыя ад слупкоў (радкоў) матрыцы валодае шэрагам адметных уласцівасцей, сярод якіх лінейнасць па кожным з аргументаў і косасіметрычнасць (перастаноўка суседніх аргументаў мяняе знак функцыі).

Вызначнік выкарыстоўваецца пры развязанні сістэм лінейных алгебраічных ураўненняў, пры вылічэнні аб'ёмаў (плошчаў, мер), пры замене каардынат і г.д.

Строгае азначэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Напрамую праз каэфіцыенты матрыцы

[правіць | правіць зыходнік]

Няхай

Вызначнік n × n-матрыцы A − гэта мнагачлен ад яе каэфіцыентаў, роўны:

дзе складанне адбываецца па ўсіх перастаноўках σ мноства {1,...,n} , sgn(σ) − знак перастаноўкі σ, роўны +1, калі σ цотная, і роўны -1, калі σ няцотная.

Праз адметныя ўласцівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Няхай

матрыца, каэфіцыенты aij якой належаць колцу R, у якім аперацыя множання перастаўляльная і спалучальная, і, акрамя таго, існуе адзінка.

Абазначым праз ai i-ты слупок матрыцы A:

Вызначнікам называецца функцыя ад матрыцы A, якая прымае значэнні з колца R і задавальняе наступныя ўмовы:

  1. Вызначнік адзінкавай матрыцы (на дыяганалі якой стаяць адзінкі, на астатніх месцах − нулі) роўны адзінцы:
  2. Вызначнік як функцыя ад n слупкоў матрыцы лінейны па кожным сваім асобным аргуменце (слупку):
  3. Вызначнік як функцыя ад n слупкоў матрыцы косасіметрычны (г.зн. мяняе знак на процілеглы пры перастаноўцы двух суседніх слупкоў):
  • Вызначнік адзінкавай матрыцы роўны адзінцы:
  • Вызначнік здабытку матрыц раўняецца здабытку вызначнікаў гэтых матрыц:
  • Няхай r ёсць скалярнай велічынёю, A з'яўляецца квадратнай матрыцай парадку n. Тады
  • Транспанаванне не змяняе велічыні вызначніка:
  • Няхай колца R ёсць полем. Тады
  • Калі матрыца A трохвугольная (г.зн. для верхняй трохвугольнай матрыцы: aij = 0 пры i > j; для ніжняй трохвугольнай матрыцы: aij = 0 пры i < j), то яе вызначнік роўны здабытку яе дыяганальных элементаў:

Вызначнікі малых парадкаў

[правіць | правіць зыходнік]

Для матрыцы першага парадку вызначнік роўны адзінаму элементу гэтай матрыцы:

Для матрыцы 2 × 2 вызначнік роўны

Для матрыцы n × n вызначнік можна вылічыць праз вызначнікі меншых парадкаў з дапамогай зваротнага стасунку (вядомага як раскаданне па першым радку):

дзе дадатковы мінор элемента

Заўвага: каб атрымаць дадатковы мінор Mij элемента aij, трэба закрэсліць i-ты радок і j-ты слупок (на перасячэнні якіх знаходзіцца гэты элемент); тое, што застанецца, і будзе дадатковым мінорам.

Адсюль вынікае, што вызначнік матрыцы 3 × 3 раўняецца:

Зноскі

  1. Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В.Бернік. — Мінск: Тэхналогія, 2001.
  • Винберг Э.Б. Курс алгебры. — Москва: Факториал Пресс, 2002.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy