Перайсці да зместу

Выгнанне бесаў з мужчыны ў сінагозе Капернаума

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выгнанне бесаў з мужчыны ў сінагозе Капернаума, фрэска 11 ст.

Выгнанне бесаў з мужчыны ў сінагозе Капернаума — падзея новазапаветняга апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданне

[правіць | правіць зыходнік]

Падзея апісана ў Евангеллі ад Марка 1:21-28 і Лукі 4:31-37.

Паводле Евангелляў у суботу Ісус і Яго вучні пайшлі ў Капернаум, і Ісус пачаў вучыць. Людзі былі ўражаны з Ягонага вучэння, бо Ён вучыў іх, як «маючы ўладу, а не як кніжнікі і фарысэі». Там у сінагозе быў чалавек, апантаны злым духам, ён закрычаў: «кінь, што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў пагубіць нас! ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы». Ісус забараніў яму і загадаў выйсці з мужчыны. Злы дух скалануў чалавека жорстка і выйшаў з яго з крыкам. Людзі былі ўсе так уражаны, што яны пыталіся адзін аднаго: «што гэта? што гэта за вучэнне новае, што Ён і духам нячыстым загадвае і яны слухаюцца Яго».

Навіны аб гэтым цудзе хутка распаўсюдзіліся па ўсёй Галілеі.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy