Перайсці да зместу

Вашынгтонскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вашынгтонскі ўніверсітэт
Па-англійску University of Washington
Дэвіз лац.: Lux sit
англ.: Let there be light
бел.: Ды будзе святло
Заснаваны ў 1861
Тып грамадскі
Мэтавы фонд $ 2,0 млрд.[1]
Прэзідэнт Майкл Янг
Месца размяшчэння

Сіэтл, Вашынгтон, ЗША


47°39′23″ пн. ш. 122°18′47″ з. д.HGЯO
Кампус гарадскі (2,8 км²)
Бакалаўраў 30 790
Магістраў і дактароў 12 117
Выкладчыкаў 5 803
Колеры          
Талісман Гары Хаскі
Афіцыйны сайт www.washington.edu

Вашынгтонскі ўніверсітэт (англ.: University of Washington) — універсітэт, заснаваны ў Сіэтле ў 1861 годзе пры падтрымцы адміністрацыі штата Вашынгтон. Па колькасці студэнтаў (каля 43 тысяч) і бюджэту (3100 млн долараў, 2005) з’яўляецца найбуйнейшым на паўночным захадзе ЗША.

Універсітэцкія будынкі згрупаваныя вакол Чырвонай плошчы, на якую выходзіць неагатычная бібліятэка Сюзала. Пры ўніверсітэце дзейнічаюць мастацкая галерэя імя Хенры і музей натуральнай гісторыі імя Берка. Будаўніцтва новых будынкаў ажыццяўляецца пры падтрымцы Біла Гейтса і Пола Алена, бацькі якіх выкладалі ва ўніверсітэце.

Па стане на 2008 год 8 выпускнікоў Вашынгтонскага ўніверсітэта былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі. У акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету ён займае 16-е месца (2008). У 1961 годзе ва ўніверсітэце запрацаваў эксперыментальны ядзерны рэактар.

Зноскі

  1. 2010 NACUBO Public Endowment Market Values (англ.) (PDF)(недаступная спасылка). National Association of College and University Business Officers. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 4 студзеня 2012.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy