Перайсці да зместу

Атава (народ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атава
Odaawaa
Агульная колькасць 76200
Рэгіёны пражывання  Канада — 68000

 ЗША — 8200

Мова аджыбвэ
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы аджыбвэ, салто, патаватомі, маямі, кры

Атава, або адава (саманазва: Odaawaa, літаральна "гандляры") — алганкінскі народ, карэнныя жыхары Канады і ЗША. Агульная колькасць (2022 г.) — 76 200 чал.[1]

Атава паходзяць ад групы алганкінаў, якая ў 1 або ў пачатку 2 тысячагоддзяў н. э. мігрыравала з ракі Святога Лаўрэнція да Вялікіх азёр. Галоўны цэнтр народа доўгі час месціўся на востраве Макінак. Разам з аджыбвэ і патаватомі складалі канфедэрацыю Рада трох агнёў.

З 1615 г. пачаліся кантакты з французамі. Атава моцна пацярпелі ад эпідэмій, якія ахапілі тубыльцаў Вялікіх азёр пасля сутыкнення з еўрапейцамі, а таксама падчас войн с суседзямі — іншымі алганкінамі і іракезамі. Але ў выніку саюзных адносінаў з французскімі каланістамі яны нават здолелі пашырыць свае тэрыторыі. У пачатку XVIII ст. атава насялялі землі ад паўночнага берага возера Мічыган да паўночнага захаду Агая.

У Сямігадовай вайне выступілі ў якасці саюзнікаў Францыі. Асаблівую вядомасць набыў правадыр Пантыяк, які рабіў смелыя вылазкі супраць брытанскіх крэпасцяў і паселішчаў каланістаў. У 1763 г., калі Францыя пацярпела паражэнне, Пантыяк працягваў змаганне і імкнуўся аб’яднаць вакол сябе іншыя плямёны. Яго барацьбу спыніла толькі смерць у 1769 г.

Падчас вайны за незалежнасць ЗША атава падтрымалі Вялікабрытанію супраць амерыканскіх паўстанцаў. Правадыр Эгушава заключыў саюз з суседзямі і працягваў вайну супраць амерыканцаў да мірнага дагавора ў Грынвелі, заключанага 3 жніўня 1795 г. Атава былі пазбаўлены тэрыторый на паўднёвым усходзе ад возера Мічыган, аднак захавалі большасць сваіх зямель. У 1807 г. і 1817 г. атава былі вымушаны заключыць дадатковыя дагаворы і ўсёткі страцілі значныя землі. У 1831 г. атава, што жылі на ўсход ад Місісіпі, былі пераселены ў Канзас і Аклахому.

У наш час на тэрыторыі ЗША дзейнічаюць 4 аўтаномныя рэзервацыі атава, урады і Канстытуцыі якіх прызнаны федэральным урадам ЗША, а таксама 2 аб’яднанні, пазбаўленыя самакіравання, але прызнаныя ўрадам, і 7 аб’яднанняў са статусам непрызнаных. На тэрыторыі Канады 5 аўтаномных рэзервацый і 14 больш дробных аўтаномных абшчын атава.

Атава размаўляюць на некалькіх дыялектах мовы аджыбвэ.

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy