Перайсці да зместу

Іван Якаўлевіч Франко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Якаўлевіч Франко

Іван Якаўлевіч ФРАНКО (укр.: Іван Якович Франко; 27 жніўня 1856, с. Нагуевічы, Драгабыцкі павет, Галіцыя, Аўстрыйская імперыя28 мая 1916, Лемберг (Львоў), Аўстра-Венгрыя) — украінскі пісьменнік, паэт, белетрыст, навуковец, публіцыст і дзеяч рэвалюцыйнага сацыялістычнага руху ў Галіцыі (Аўстра-Венгерскай Імперыі).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Чарнавіцкі ўніверсітэт (1891). За ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху ў 1877, 1880, 1890 быў зняволены.

Доктар філасофіі (1893). Ганаровы доктар рускай славеснасці (1906).

У 1915 годзе быў вылучаны на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры, але заўчасная смерць перашкодзіла паспяховаму завяршэнню гэтага вылучэння.

Творчасць

Друкаваўся з 1874. У зборніках паэзіі «Мой Ізмарагд» (1898), «3 дзён журбы» (1900) філасофскі роздум пра дабро і зло, дружбу і адданасць, грамадскае і асабістае. Цыкл твораў «Завялае лісце» (1896) узбагаціў сусветную лірыку кахання. Аўтар зборнікаў лірыкі «3 вяршынь і нізін» (1887), «Semper tino» (1906), паэм «Смерць Каіна» (1889), «Бедны Генрых» (1891), «Істар», «Паэма пра белую кашулю» (абедзве 1899), «Іван Вішанскі» (1900), «Майсей» (1905), аповесцей «Boa constrictor» (1878), «Барыслаў смяецца» (1881—82), «Лель і Палель» (1887), «Стаўпы грамадства» (1894—95); гістарычнай аповесці «Захар Беркут» (1883).

Яго драматычныя творы вылучаюцца майстэрствам дыялога, дынамічнасцю сюжэта, глыбінёй драматычных канфліктаў: драма «Украдзенае шчасце» (1894), камедыя «Рабіна» (1886) і інш. Пісаў казкі, фельетоны, літаратурна-крытычныя артыкулы. Цікавіўся гісторыяй, культурай і літаратурай . Аўтар «Нарысу гісторыі ўкраінска-рускай літаратуры да 1890 г.» (1910). Даследаваў украінскі фальклор

На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі А. Астрэйка, М. Аўрамчык, Н. Гілевіч, Ф. Грышкевіч, А. Гурынаовіч, Х. Жычка, А. Зарыцкі, У. Караткевіч, А. Кудравец, П. Пестрак, В. Рагойша, М. Танк, А. Траяноўскі, А. Ягімовіч.

Ушанаванне памяці

У гонар Франко горад Станіславаў перайменаваны ў Івана-Франкоўск, а ў Львоўскай вобласці пгт Янаў - у Івана-Франкова. Яго роднае сяло Нагуевічы цяпер называецца Івана-Франкова.

Бібліяграфія

  • Зібрання творів. Т. 1—50. Київ, 1976— 86.

Беларускія пераклады

  • Апавяданні. Мн.. 1956.
  • Калі звяры яшчэ ўмелі гаварыць. Мн., 1958.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy