Перайсьці да зьместу

Клёд Манэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клёд Манэ
Клёд Манэ (1899 год)
Імя пры нараджэньні Claude Oscar Monet
Дата нараджэньня 14 лістапада 1840
Месца нараджэньня Парыж, Францыя
Дата сьмерці 5 сьнежня 1926 (86 гадоў)
Месца сьмерці Жывэрні, Францыя
Прычына сьмерці рак лёгкіх
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мастацтва
Навуковая сфэра малярства
Жанры пэйзаж[1], натурморт[d][1] і партрэт[1]
Плынь імпрэсіянізм
Працы «Уражаньне, узыход сонца»
Пад уплывам Гюстаў Курбэ[d][2], Жан-Франсуа Міле[d][2], Эдуард Манэ[2], Ўільям Тэрнэр[2] і Кацусіка Хакусай[3]
Подпіс Выява аўтографу

Клёд Манэ́ (14 лістапада 1840, Парыж — 5 сьнежня 1926, Жывэрні) — францускі мастак, адзін з заснавальнікаў і асноўных прадстаўнікоў імпрэсіянізму.

«Сланечнікі»

У пяцігадовым узросьце, сям’я Манэ пераехала з Парыжу ў Гаўр. Бацька жадаў, каб Клёд заняўся сямейным бізнэсам і кіраваў бакалейнай крамай, але Клёд зь дзяцінства цікавіўся мастацтвам. У 1858 годзе, Клёд пазнаёміўся з Эжэнам Будэнам, вядомым пэйзажыстам, які стаў яго першым настаўнікам па мастацтву. У 1860 годзе Клёд Манэ быў прызваны ў войска і служыў два гады ў Альжыры. Пасьля таго, як Манэ захварэў тыфам, ён быў дэмабілізаваны і вучыўся ў майстэрні Шарля Глеера. Там ён пазнаёміўся з П’ерам Агюстам Рэнуарам. Яны пасябрыліся на ўсё жыцьцё і разам сталі заснавальнікамі імпрэсіянізму.

Манэ падтрымліваў кантакты зь іншымі мастакамі: Алфрэдам Сысьлеем, Фрэдэрыкам Базылем і іншымі. Яны разам выязджалі на пленэры (у той час маляваньне на прыродзе, пры натуральным асьвятленьні было наватарствам, якое ўвялі імпрэсіяністы). У 1866 годзе Клёд Манэ намаляваў партрэт Камілы Данс’ё, («Каміла, ці партрэт жанчыны ў чорным»), якая прынесла яму вядомасьць. Хутка Каміла выйшла за Манэ замуж і ў іх нарадзіўся сын Жан.

«Каміла, ці партрэт жанчыны ў чорным»

У 1879 годзе ён наведаў Ангельшчыну, дзе захапіўся малярствам Ўільяма Тэрнэра і Джона Канстэбла. У Лёндане Манэ ўпершыню арганізаваў сваю выставу (1883 год). У 1871 годзе ён наведаў Нідэрлянды. Пасьля вяртаньня ў Парыж, Манэ набыў сабе плаваючую майстэрню, дзе маляваў рачныя пэйзажы.

У 1872 годзе зьявілася карціна «Уражаньне, узыход сонца» («Impression, soleil levant»), якая быў публічна прадстаўленая ў 1874 годзе на выставе ў галерэі Надара і надала назву гэтаму кірунку мастацтва.

У 1879 годзе Каміла памірае ад сухотаў.

З 1883 году Клёд Манэ перасяліўся ў Жывэрні. Ён далей займаўся калярыстычнымі пошукамі, ствараючы сэрыя карцінаў, якія адлюстроўвалі аднолькавы матыў розных пор дня і году ў розным асьвятленьні.

У 1892 годзе Манэ ажаніўся другі раз, на Алісэ Ашадэ, яле яна памерла ў 1911 годзе. Мастак перажыў і свайго старэйшага сына, які памер у 1914 годзе.

У 1920-х гадах Манэ захварэў катарактай, у выніку якой яму давялося перанесьці дзьве апэрацыі.

За сваё доўгае жыцьцё Манэ атрымаў прызнаньне крытыкаў і публікі. У позьнім пэрыядзе яго творчасьць эвалюцыянавала і штораз меншае значэньне стала мець форма. Мастацтва Манэ наблізілася да абстракцыянізму. Самым важным для яго стала сьвятло і ўтвораны ім колер.

Мастак памер 5 сьнежня 1926 году ў Жывэрні і быў пахаваны на мясцовых могілках.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клёд Манэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy