Перайсьці да зьместу

Шавіш (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шавіш
Поўная назва Grupo Desportivo de Chaves
Заснаваны 1949
Горад Шавіш, Партугалія
Стадыён Муніцыпальны
Умяшчальнасьць: 8000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 2
 · 2023—2024 Прымэйра-Ліга, 18 месца (паніжэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
gdchaves.pt (парт.)

«Шавіш» (па-партугальску: Chaves) — партугальскі футбольны клюб з гораду Шавішу. Заснаваны ў 1949 годзе. Свае хатнія матчы ладзіць на Муніцыпальным стадыёне, які здольны зьмясьціць 8 тысячаў гледачоў.

Клюб «Шавіш» быў створаны 27 верасьня 1949 году, але ўпершыню клюб прасунуўся ў Прымэйра-Лігу ў 1985 годзе. Сканчэньне 1980-х гадоў было залатым часам шавішцаў. У сэзоне 1986—1987 гадоў каманда скончыла сэзон на 5 радку. У тым розыгрышы «Шавіш» здолеў у хатняй гульні перамагчы моцны «Спортынг» зь лікам 2:1. Праз год дружына дэбютавала ў Кубку УЭФА, спачатку выгуляўшы ў румынскай «Унівэрсытаці» з Краёвы, але потым саступіўшы вугорскаму «Гонвэду», прычым паразу каманда трывала цягам двух матчаў. У сэзоне 1989—1990 гадоў «Шавіш» зноў фінішаваў пятым. У наступныя гады вынікі каманда таксама былі неблагімі, але ў 1993 годзе каманда ўсё ж такі ня вытрымала канкурэнцыю і згубіла месца ў найвышэйшым дывізіёне.

Доўга чакаць на вяртаньне ня выпала, бо клюб адразу здолеў забясьпечыць месца ў тройцы ў розыгрышы другога дывізіёну. Тым ня менш, вынікі клюбу паслабіліся, то бок «Шавіш» звычайна сканчваў сэзон у другой дзясятцы. Напрыканцы 1990-х клюб зноў страціў месца ў элітным дывізіёне і доўгі час вагаўся паміж другім і трэцім дывізіёнамі. У 2010 годзе клюб дакрочыў да фіналу Кубка Партугаліі, дзе саступіў «Порту» зь лікам 1:2. У 2016 годзе клюб, нарэшце, вярнуўся ў Прымэйра-Лігу і ў тым жа годзе спыніўся за крок да фіналу кубка краіны. Пры гэтым у паўфінале кубка «Шавіш» толькі праз правіла выязднога голу саступіў гімарайнскай «Віторыі». З 2017 па 2019 гады за колеры каманды абараняў беларускі паўабаронца брызальскага паходжаньня Рэнан Брэсан[2], які сышоў з клюбу пасьля вылету каманды ў другі дывізіён.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy