Перайсьці да зьместу

Рэбэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэбэ Абрагам Мардэхай Альтэр (у цэнтры) і асобы суправаджэньня падчас ягоных вакацыяў у Эўропе

Рэ́бэ, рав, ра́бі, рэб (ідыш רִבִּי; на іўрыце рабі), адмор (іўр. אַדְמוֹ״ר) — тытул, звычайна ўжывальны да рабіна, мэламэда ў хедары або хасыдзкага цадзіка.

Слова рабі няма ў Габрэйскай Бібліі. Найболей раньняя згадка такога важнага для юдаізму тэрміну, як «рабі», сустракаецца ў Новым Запавеце, напрыклад Эвангельлі ад Мацьвея, дзе народ крычыць Ісусу «Рабі! Рабі!» (Мацьв. 23:7).

У юдэйскіх талмудысцкіх крыніцах тэрміны рав, рабін, рэбэ, рабі сустракаюцца толькі праз 250—300 гадоў.

Слова мае некалькі значэньняў:

  • Паважлівы зварот. «Рэб ід» («спадар габрэй» на ідышы) — зварот у трэцяй асобе — найболей ветлівы зварот у тых, хто гаворыць на ідышы.
  • Тытул настаўніка — мэламэда ў іўдзейскай пачатковай школе хедары
  • У хасыдызме тытул лідэра хасыдзкай плыні, «двара» або «дынастыі». Кожная хасыдзкая галіна заве свайго лідэра рэбэ: Любавцкі рэбэ, Карлінскі рэбэ, Віжніцкі рэбэ, Гурскі рэбэ і г. д. Самым першым хасыдзкім рэбэ быў фундатар хасыдызму Бааль Шэм Тоў. Адным з самых вядомых рэбэ быў любавіцкі рэбэ Мэнахэм Мэндэль Шнэерсан (1902—1994). Часам хасыдзкага рэбэ завуць таксама адмор або цадзік.
  • Рабі — тытул духоўнага старшыні юдэйскай кангрэгацыі ў артадаксальных суполках, а таксама ў кансэрватыўным, рэфармісцкім і рэкаструктывісцкім юдаізьме, а таксама ў месыянскіх габрэяў. У неартадаксальных плынях юдаізму рабі можа быць, як мужчына, так і жанчына, хоць і ў артадаксальным юдаізьме Галаха не забараняе жанчынам вывучаць закон, і ў хасыдызьме былі рэдкія выпадкі прызначэньня жанчын рабінамі.
  • Раў (ідыш роў) — юдэйскае навуковае званьне.
  • Адморскарот іўрыцкіх слоў «адонэну морэну вэ-рабэну» — «наш спадар, настаўнік і рабін» нароўні з рэбэ і цадзік — выкарыстоўваецца як тытул лідэра хасыдзкай плыні «двара».
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy