Перайсьці да зьместу

Рудзенск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рудзенск
лац. Rudziensk
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Рудзенскі
Вышыня: 176 м н. у. м.
Насельніцтва: 2643 чал. (2019)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222850
СААТА: 6244857905
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°35′0″ пн. ш. 27°51′0″ у. д. / 53.58333° пн. ш. 27.85° у. д. / 53.58333; 27.85Каардынаты: 53°35′0″ пн. ш. 27°51′0″ у. д. / 53.58333° пн. ш. 27.85° у. д. / 53.58333; 27.85
Рудзенск на мапе Беларусі ±
Рудзенск
Рудзенск
Рудзенск
Рудзенск
Рудзенск
Рудзенск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ру́дзенск[2] — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Сьвіслачы і Пцічы. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 2643 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, за 41 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Асіпавічы, вузел аўтамабільных на Вузьляны, Дукору, Праўдзінскі.

Асноўны артыкул: Родзень

Родзін або Рудзін (Rodin, Rudin) — імя германскага паходжаньня[3].

Упершыню Рудзенск упамінаецца ў ХІХ стагодзьдзі як вёска Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. З пабудовай Лібаўска-Роменскай чыгункі тут адкрылася чыгуначная станцыя, пры якой зьявіўся пасёлак. На 1888 год у Рудзенску было 14 двароў[4].

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Цітвянскай воласьці існавалі вёска Рудзенск (37 двароў), фальварак Рудзенск (8 двароў), сядзіба Рудзенск (7 двароў) і станцыя Рудзенск (4 двары)[5][a].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудзенск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стаў цэнтрам сельсавету Сьмілавіцкага, з 12 лютага 1935 году — Пухавіцкага, з 6 ліпеня 1935 году — Сьмілавіцкага раёну. З 12 лютага 1938 да 20 студзеня 1960 году мястэчка было цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 году Рудзенск атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 20 студзеня 1960 году Рудзенск уваходзіць у склад Пухавіцкага раёну.

У 2007—2009 гадох жыхары мястэчка праводзілі грамадзкую кампанію супраць будаваньня заводу пэстыцыдаў[6].

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 167 чал. (82 муж. і 85 жан.) у вёсцы Рудзенску, 67 чал. (33 муж і 34 жан.) у фальварку Рудзенску, 40 чал. (24 муж. і 16 жан.) у двары Рудзенску і 44 чал. (21 муж. і 23 жан.) на станцыі Рудзенску
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 204 чал. у вёсцы Рудзенску, 3 чал. у маёнтку Рудзенску і 174 чал. на станцыі Рудзенску; 1909 год — 204 чалавекі ў вёсцы Рудзенску, 3 чалавекі ў маёнтку Рудзенску і 174 чалавекі на чыгуначнай станцыі Рудзенску[7]; 1959 год — 5761 чал.; 1999 год — 3 тыс. чал.; 2000 год — 2800 чал.[8] або 3 тыс. чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2002 году — 3 тыс. чал.[10]; 2006 год — 2,9 тыс. чал.[11]; 2009 год — 2806 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 2725 чал.[13]; 2017 год — 2714 чал.[14]; 2018 год — 2680 чал.[15]; 2019 год — 2643 чал.[1]

У Рудзенску працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць местачковыя лякарня і паліклініка.

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры.

Прадпрыемствы харчовай, хімічнай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чыгуначная станцыя ў Рудзенску
  • Чыгуначная станцыя (пачатак ХХ ст.)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Капліца могілкавая
  1. ^ РГИА. Ф. 1290. Воп. 11. Спр. 1306.
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 367.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 888.
  4. ^ Jelski A. Rudzieńsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 950.
  5. ^ Буйныя населеныя пункты Пухавіцкага раена (паводле перапісу 1897 г.)(недаступная спасылка)
  6. ^ Страсти вокруг химзавода (рас.) TUT.BY
  7. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 173.
  8. ^ Валахановіч А. Рудзенск // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 126.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 428.
  10. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003.
  11. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  12. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рудзенсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy