Перайсьці да зьместу

Прастытуцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

     Прастытуцыя легальна

     Забаронены бардэлі і сутэнэрства

     Прастытуцыя забаронена

     Няма зьвестак

     Прастытуцыя легальна

     Забаронены бардэлі і сутэнэрства

     Прастытуцыя забаронена

     Няма зьвестак

Прастыту́цыя (лац. Prostitute [pro + statuo] — літаральна «выстаўляць наперад [напаказ]»; таксама «выставіць да ганьбы, ганьбіць») — розьнічны гандаль целам як аб’ектам плоцевага чыну; таксама само рамяство саіцьця і цялесных пяшчотаў. Прастытуцыя зьяўляецца адной з галінаў сэкс-індустрыі. Прававы статус прастытуцыі вар’юецца ад краіны да краіны, дзе можа мець легальны статус ці быць забароненым і разгляданым як злачынства. Прастытуцыя часам завуць самай старажытнай прафэсіяй у сьвеце[1]. Паводле некаторых ацэнак гадавы прыбытак глябальнай індустрыі прастытуцыі складае больш за 100 мільярдаў даляраў[2].

Прастытутка ў Мэксыцы, вобласьць Тыхуана

У падлеткаў выклікаецца нястачай цялесных і пачуцьцёвых стасункаў з маці ва ўзросьце да трох гадоў[3].

Асноўны артыкул: Прастытуцыя ў Беларусі

У жніўні 1889 г. Цэнтральны статыстычны камітэт Расейскай імпэрыі налічыў у беларускіх губэрнях 862 прастытуткі, 90% зь якіх былі непісьменнымі. Абсалютная большасьць прастытутак заставалася бязьдзетнымі, пагатоў мела ўласных бацькоў, і паходзіла зь бедных сем’яў (56,5%). Звыш паловы, у тым ліку ў публічных дамах, уцягвалася ў прастытуцыю ў падлеткавым узросьце (да 18 гадоў). Таксама найбольшы лік (322, 37,3%) прастытутак належаў да юдэйскага веравызнаньня ў зьвязку з засяроджаньнем жыдоўскага насельніцтва ў местах. Паводле перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году ў беларускіх губэрнях налічылі 479 прастытутак. Хоць на вёсцы пражывала 86,5% насельніцтва, сярод прастытутак 63,2% складалі мяшчанкі. У зьвязку з гэтым найбольшую долю (43,2%) склалі жыдоўкі[4].

На люты 2011 году Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь улічыла 1930 прастытутак, зь іх 637 (33%) у сталіцы, дзе было менш за 20% насельніцтва, і 6 мужчынаў (0,3%)[5].

  1. ^ The prostitution of women and girls — Page 5; Ronald B. Flowers — 1998
  2. ^ Prostitution Market Value.
  3. ^ Сьвятлана Барысенка. «Дрэнным» людзям не хапіла матулінай пяшчоты // Краіна здароўя. — 16 лютага 2011. — № 8 (244). — С. 3.
  4. ^ Кныш, В.В. Прастытуцыя ў Беларусі ў канцы ХІХ ст.: аналіз статыстычных дадзеных / рэд. У.К. Коршук // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навуковы зборнік. — 2007. — В. 2. — С. 132-135.
  5. ^ Алена Спасюк, Беларускія навіны. Прастытуцыя ў Беларусі робіцца і мужчынскім заняткам // Газэта «Наша ніва», 23 лютага 2011 г. Праверана 17 кастрычніка 2017 г.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy