Перайсьці да зьместу

Намінал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Намінал (па-лацінску: nominalis ад nomen - імя), вартасьць манэты, банкноты іншых грашовых знакаў. Намінал грошам надае эмітэнт і ён кратны асноўнай грашовай адзінцы. У гісторыі намінал не заўсёды супадаў з сапраўднай вартасьцю манэты. Напрыклад: Пад час Швэдскага патопу і адначасовай вайны з Расеяй па пастанове Сейма у Рэчы Паспалітай біліся медзяныя шэлягі, празваныя пасьля барацінкамі. Карона біла іх у 1659-1666 гадох, ВКЛ – з 1660 па 1666 год. Афіцыйны курс быў прызнаны 3 шэлега – 1 грош. У сапраўднасьці ж барацінка была вартая 15% ад наміналу. У 1663-1666 гадах, дзяля пагашэньня запазычанасьці перад войскам у Рэчы Паспалітай білі злотыя (30 грошаў) празваныя пасьля тымфамі, срэбра ж яны ўтрымлівалі толькі на 12 грошаў.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy