Перайсьці да зьместу

Маёліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Італьянская маёліка эпохі Адраджэньня

Маёліка (ад італ. Maiolica — Маёрка) — разнавіднасьць керамікі, якая вырабляецца з абпаленай гліны з выкарыстаньнем размаляванай глязуры. У тэхніцы маёлікі вырабляюцца як дэкаратыўныя пано, ліштва, кафлі і г. д., так і посуд і нават манумэнтальныя скульптурныя выявы.

Вытворчасьць керамічных вырабаў з абпаленай каляровай гліны з буйнапорыстым чарапком, пакрытых глязурай, існавала ўжо некалькі тысячагодзьдзяў таму ў Эгіпце, Бабілёне і іншых краінах Старажытнага Ўсходу. У Сярэднявеччы гэтая тэхніка трапіла з краінаў Сярэдняй, Цэнтральнай і Пярэдняй Азіі на Ібэрыйскі паўвостраў (глядзіце мудэхар, азулежу).

У Італію маёліка трапіла з маўрытанскай Гішпаніі праз востраў Маёрку, ад назвы якога і ўтварыўся тэрмін «маёліка». Тэхніка атрымала распаўсюджваньне ў Італіі ў XIV ст. і дасягнула росквіту ў XVII ст. Асабліва ўславіліся сваімі вырабамі майстэрні Фаэнцы, Флярэнцыі, Кафаджола, Сіены, Урбіна, Кальтаджыронэ, Кастэльдурантэ і Дэруты. У гэты ж пэрыяд маёліка атрымлівае разьвіцьцё ў Нямеччыне, Францыі і іншых эўрапейскіх краінах.

  • Rackham В., Italian maiolica, L., 1952
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy