Лякаматыў Масква
Лякаматыў | ||||||
Заснаваны | 1923 | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Горад | Масква, Расея | |||||
Стадыён |
РЖД-Арэна Умяшчальнасьць: 27 320 | |||||
Прэзыдэнт | Уладзімер Лявончанка[d] | |||||
Кіраўнік | Расейская чыгунка | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||||
· 2023—2024 | 4 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fclm.ru (рас.) (анг.) |
«Лякаматы́ў» (па-расейску: Локомотив) — расейскі футбольны клюб з гораду Масквы. Заснаваны ў 1923 годзе. Трохразовы чэмпіён Расеі, двухразовы ўладальнік Кубка СССР, васьміразовы ўладальнік Кубка Расеі й двухразовы ўладальнік Супэркубка Расеі. Генэральным спонсарам клюбу зьяўляецца ААТ «Расейская чыгунка».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дата заснаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная дата заснаваньня клюбу пад сучаснай назвай «Лякаматыў» ёсьць 12 студзеня 1936 году. Аднак на афіцыйным сайце клюбу пазначана, што папярэднікамі «Лякаматыва» былі чыгуначныя клюбы «Казанка», які зьявіўся ў 1923 годзе; Клюб Кастрычніцкай рэвалюцыі (ККР), які выступаў у 1924—1930 гадох; і зноў «Казанка», які гуляў у 1931—1935 гадох. У адпаведнасьці з гэтым, датай заснаваньня клюбу можа таксама лічыцца 12 жніўня 1923 году. У кнізе Савіна «Масква футбольная» са спасылкай на футбольны каляндар-даведнік Масквы 1922 году прыводзіцца інфармацыя аб складах груп «Б» і «В» чэмпіянату сталіцы, дзе можна знайсьці першыя згадваньні аб камандзе працоўных чыгуначнага дэпо Масква-пасажырская Казанскай чыгункі пад назвай «Гурток футбалістаў Казанскай дарогі» (скарочана «Казанка»), якая зьявілася ў 1922 годзе[2]. Фактычна ў асяродзьдзі заўзятараў «Лякаматыва» кожны год двойчы адзначаюць дзень нараджэньня каманды, паколькі 12 жніўня знаходзіцца па тэрмінах побач з Днём чыгуначніка, які адзначаецца ў першую нядзелю жніўня[3].
1923—1991
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 траўня 1936 году стаў днём нараджэньня чэмпіянатаў Савецкага Саюзу па футболе, адкрываў чэмпіянат матч паміж ленінградзкім «Дынама» й маскоўскім «Лякаматывам». Першы гол быў на рахунку гульца чыгуначнікаў Віктара Лаўрова, але пасьля ленінградзкая каманда забіла тры галы й перамагла ў матчы зь лікам 3:1. Той сэзон чыгуначнікі скончылі на пятым месцы, тады ж быў і першы заваяваны трафэй, ім стаў першы Кубак СССР у 1936 годзе. У фінале на стадыёне «Дынама» ў прысутнасьці 20 тысячаў гледачоў «Лякаматыў» абыграў тбіліскае «Дынама».
У канцы 1930-х гадоў за каманду гуляў Валянцін Гранаткін, які зрабіў выдатную кар’еру ў якасьці гульца й чыноўніка. З 1981 году па ініцыятыве прэзыдэнта ФІФА Жуана Авэланжа праводзіцца міжнародны турнір юнацкіх камандаў па футболе памяці першага віцэ-прэзыдэнта ФІФА Гранаткіна.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|