Калінінская лінія
Калінінская лінія | |
---|---|
Маскоўскі мэтрапалітэн | |
Пачатак працы | 11 сьнежня 1979 |
Даўжыня, км | 16,5+15 |
Колькасьць станцыяў | 8+12 |
Вагонаў у складзе | 7-8 |
Завантажаныя станцыі | Новагірэева |
Наземныя часткі | Няма |
Электрадэпо | ЦЧ-12 «Новагірэева», ЦЧ-3 «Ізмайлава» |
«Каліні́нска-Сонцаўская лінія» (па-руску —Кали́нинско-Со́лнцевская ли́ния), да 2010 году — «Калінінская лінія», восьмая лінія Маскоўскага мэтрапалітэну. Лінія ўключае ў сябе дзьве асобных дзялянкі: «Трацьцякоўская» — «Новакасіно», якая складаецца з васьмі станцыяў і злучае з цэнтрам усходнія раёны гораду (Калінінскі радыюс), ды «Пятроўскі парк» — «Расказаўка», які складаецца зь 12 станцыяў і разьмешчаны на тэрыторыі Цэнтральнай і Заходняй акругаў Масквы (Сонцаўскі радыюс). Дзялянка Парк Пабеды - Пятроўскі парк адносіцца адначасова да Сонцаўскага радыюсу і Вялікай кальцавой лініі (да пабудовы цэнтральнай дзялянкі «Трацьцякоўская» — «Дзелавы цэнтар» — пасьля 2020 году).
Агульная колькасьць станцыяў — 20, агульная даўжыня — 35 км. На схемах пазначаецца жоўтым колерам і лікам — 8 Калінінская лінія (Калінінскі радыюс) ды 8А Сонцаўская лінія (Сонцаўскі радыюс).
Асноўныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя станцыі лініі былі адчыненыя ў 1979 годзе на яе ўсходнім радыюсе, які атрымаў назву «Калінінская лінія» паводле найменьня Калінінскага раёну Масквы, які існаваў на той час. У 2010 годзе было прынята рашэньне прыступіць да будаўніцтва заходняга радыюсу, які праходзіць ад станцыі «Парк Пабеды» ў напрамку раёну Сонцава, які ў будучым будзе злучаны з Калінінскай лініяй. Перагон «Парк Пабеды» — «Дзелавы цэнтар» быў адчынены ў 2004 годзе, завершыць будаўніцтва заходняга радыюсу плянуецца ў 2017 годзе, а цэнтральнай дзялянкі «Трацьцякоўская» — «Дзелавы цэнтар» — пасьля 2020 году.
Сярэдні час паездкі па ўсходнім радыюсе — 22 хвіліны, па дзялянцы «Пятроўскі парк» — «Расказаўка» — ?? хвілін. Сярэдняя хуткасьць руху рухомага складу — 45 км/г. Лінія цалкам падземная, дзялянкі «Трацьцякоўская» — «Шаша Энтузыястаў» ды «Парк Пабеды» — «Дзелавы цэнтар» зьяўляюцца дзялянкамі глыбокага закладу, дзялянка «Пярова» — «Новакасіно» — плыткага. Сярэднесодневы пасажырапаток лініі ў 2011 годзе складаў 337 тысячаў чалавек. У гадзіны пік сярэдняя загружанасьць вагонаў складае 6,5 чалавекі на квадратны мэтар; гэта другі паказьнік у Маскоўскім мэтрапалітэне пасьля Таганска-Краснапрэсьненскай лініі.
Заходні радыюс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеючыя станцыі:
Уведзеныя ў 2017 годзе:
- «Мінская» — на скрыжаваньні Менскай ды Старавалынскай вуліцаў
- «Ламаносаўскі праспэкт» — на скрыжаваньні Ламаносаўскага ды Мічурынскага праспэктаў (пад плошчаю Індзіры Гандзі)
- «Ра́менкі» — пад прамежкавым сквэрам Мічурынскага праспэкту на ўзроўні Віньніцкай вуліцы
Уведзеныя ў 2018 годзе:
- «Мічу́рынскі праспэкт» — на захад ад скрыжаваньня Мічурынскага праспэкту ды вуліцы Ўдальцова
- «Азёрная» — уздоўж Мічурынскага праспэкту, часткова пад Азёрнай плошчай
- «Говарава» — паралельна Бораўскай шашы, на захад разьвязкі МКАД, ля вуліцы 50 год Кастрычніка
- «Сонцава» — на скрыжаваньні вуліцаў Багданава і Папутнай
- Адгалінаваньне да дэпо Сонцава
- «Бораўская шаша» — дыяганальна Бораўскай шашы на ўзроўні Чобатаўскага лесу
- «Новаперадзелкіна» — пад скрыжаваньнем вуліцы Шолахава з Бораўскай шашай, паралельна апошняму
- «Расказаўка» — у вёсцы Расказаўка Новамаскоўскай адміністратыўнай акругі Масквы
Цэнтральная дзялянка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Станцыю «Трацьцякоўская» плянуецца далучыць да дзеючай станцыі «Дзелавы цэнтар» пасьля 2020 году. На гэтай дзялянцы плянуюцца прамежкавыя станцыі Валхонка, Плюшчыха ды Дарагамілаўская.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калінінская лінія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў