Перайсьці да зьместу

Выдма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Запыт «дзюна» перанакіроўваецца сюды.
выдма
Падкляса адэолавая форма рэльефу, узгорак, Q16963184 Рэдагаваць
Частка адdunefield Рэдагаваць
Выдма ў Намібіі
Выдма ў Намібіі

Вы́дма, часам дзюна[1] (па-нямецку: Düne) — форма рэльефу пяскоў, утвораныя ветравой акумуляцыяй. Трапляюцца на ўзьбярэжжах мораў, азёр, на рачных тэрасах, зандравых раўнінах, напрыклад, на ўзьбярэжжах Балтыйскага, Белага, Аральскага, Каспійскага мораў, на берагах Балхаша і інш.

У адрозьненьні ад барханаў «рогі» выдмы накіраваныя супраць ветру. Наветраны схіл доўгі і спусьцісты, падветраны — стромкі і пукаты. Вышыня да 30 мэтраў, зрэдку да 100 мэтраў. Не замацаваныя расьліннасьцю выдмы могуць перамяшчацца ў напрамку пануючых вятроў са скорасьцю 1—20 мэтраў за год. Адрозьніваюць папярочныя, падоўжаныя і парабалічныя выдмы.

У Беларусі старажытная выдмы трапляюцца на Палесьсі, Полацкай, Нарачанска-Вялейскай і Нёманскай нізінах.

Выдма на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора
Выдма на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора
  1. ^ Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy