Перайсьці да зьместу

Антыкітэрскі мэханізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адна з частак мэханізму
Схема мэханізму

Антыкітэ́рскі мэхані́зм (па-грэцку: Μηχανισμός των Αντικυθήρων) — мэханічная прылада, выяўленая ў 1902 року на затанулым старажытным судне непадалёк ад грэцкага вострава Антыкітэра (па-грэцку: Αντικύθηρα). Датаваная прыблізна 100 рокам да н. э. (магчыма, да 150 да н. э.) Захоўваецца ў Нацыянальным археалягічным музэі ў Атэнах.

Мэханізм утрымліваў вялікую колькасьць бронзавых шасьцерняў у драўляным корпусе, на якім былі разьмешчаны цыферблаты са стрэлкамі і, паводле рэканструкцыі, выкарыстоўваўся для разьліку руху нябесных целаў. Іншыя прылады падобнай складанасьці невядомыя ў эліністычнай культуры. У ім выкарыстоўваецца дыфэрэнцыяльная перадача, якая, як раней лічылася, вынайдзена не раней за XVI стагодзьдзе, а ўзровень мініятурызацыі і складанасьць супастаўныя з мэханічнымі гадзіньнікамі XVIII стагодзьдзя. Арыентыровачныя памеры мэханізму ў зборы 33×18×10 см.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антыкітэрскі мэханізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy