Перайсьці да зьместу

Адысэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галава мармуровай статуі Адысэя, II стагодзьдзе да н. э.

Адысэй (па-старажытнагрэцку: Ὀδυσσεύς, па-лацінску: Ulysses, Уліс) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] цар Ітакі, сын Ляэрта і Антыклеі, муж Пэнэлёпы і бацька Тэлемаха, які праславіўся як удзельнік Траянскай вайны, разумны і дасьціпны аратар. Адзін з ключавых пэрсанажаў «Іліяды», галоўны герой паэмы «Адысэя», якая апавядае пра доўгія гады блуканьняў і вяртаньне Адысэя на радзіму. Адысэй адрозьніваўся ня толькі адвагай, але і хітрым, вёрткім розумам (адгэтуль яго мянушка «хітрамудры»). Унук «маланкі» і «кадуцэя» — Зэўса і Гэрмэса.

Імя «Адысэй», імаверна, узыходзіць да грэцкага — «oδύσσομαι» («быць прагневанным», «сердаваць») і, т. ч., азначае «Той, хто гневаецца» або «Той, хто ненавідзіць».

Прыгоды Адысэя і яго вяртаньне да вернай жонкі Пэнэлёпы знайшлі адлюстраваньне ў шэрагу твораў літаратуры (у Гамэра, Сафокла, Эўрыпіда і іншых) і мастацтва (малюнкі на антычных вазах, фрэскі ў Пампэях і іншае).

  1. ^ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.243-246, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.479-482; Псевдо-Аполлодор. Мифологическая библиотека I 3, 4 далее

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адысэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy