Content-Length: 303582 | pFad | http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%B5%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B4_III_(%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BB%D1%8C_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D1%96%D1%96)

Леапольд III (кароль Бельгіі) — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Леапольд III (кароль Бельгіі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леапольд III
фр.: Léopold III
кароль Бельгіі[d]
23 лютага 1934 — 16 ліпеня 1951
Папярэднік Альберт I
Пераемнік Бадуэн I
Сенатар па праве[d]
8 лістапада 1927 — 23 лютага 1934

Нараджэнне 3 лістапада 1901(1901-11-03)[1][2][…]
Смерць 25 верасня 1983(1983-09-25)[1][2][…] (81 год)
Месца пахавання
Род Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя
Бацька Альберт I
Маці Елізавета Баварская[d]
Жонка Астрыд Шведская[3] і Ліліян Байльс[d][3]
Дзеці Жазэфіна Шарлота Бельгійская[d], Бадуэн I, Альберт II, Аляксандр Бельгійскі[d], Марыя-Крысціна Бельгійская[d], Марыя Эсмеральда Бельгійская[d] і Інгеборг Верден[d]
Веравызнанне каталіцтва
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леапо́льд III (фр.: Léopold Philippe Charles Albert Meinrad Hubertus Marie Miguel, нідэрл.: Leopold Filips Karel Albert Meinrad Hubertus Maria Miguel; 3 лістапада 1901 — 25 верасня 1983) — кароль бельгійцаў з 17 лютага 1934 года па 16 ліпеня 1951 года. Сын Альберта I.

Са снежня 1909 года — кронпрынц, герцаг Брабанцкі.

У час Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў Англіі. Адукацыю атрымаў у Ітане і Каралеўскай ваеннай акадэміі ў Сандхурсце. У 1922 годзе атрымаў чын лейтэнанта.

4 лістапада 1926 года ажаніўся са шведскай прынцэсай Астрыд.

З 1932 года — палкоўнік, начальнік Генштаба бельгійскай арміі.

У 1934 годзе пасля гібелі бацькі ўступіў на пасад.

10 мая 1940 года, калі германскія войскі ўварваліся ў Бельгію, па Канстытуцыі прыняў на сябе абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Адмовіўся пакінуць краіну і 28 мая 1940 года падпісаў безумоўную капітуляцыю.

19 лістапада 1940 года ён быў прыняты Гітлерам, да якога звярнуўся з просьбай вызваліць бельгійскіх ваеннапалонных (было адмоўлена). Пасля гэтага Леапольд быў заключаны пад хатні арышт у Лакенскім палацы.

11 верасня 1941 года ажаніўся са сваёй шматгадовай каханкай Марыяй Ліліянай Бале.

7 чэрвеня 1944 года вывезены ў Германію, а потым у Аўстрыю. 7 мая 1945 года вызвалены саюзнікамі.

Бельгійскі ўрад забараніў Леапольду, як калабарацыяністу, вяртацца на радзіму (хоць фармальна ён не быў зрынуты). У кастрычніку 1944 года парламент абраў рэгентам Бельгіі яго брата прынца Шарля. Наступныя пяць гадоў Леапольд пражыў у Швейцарыі.

12 сакавіка 1950 года ў Бельгіі адбыўся рэферэндум пра лёс манархіі, па выніках якога (57,7%), Леапольду было дазволена вярнуцца. Але пасля вяртання ён быў сустрэты масавымі дэманстрацыямі пратэсту.

16 ліпеня 1951 года адрокся ад пасаду на карысць свайго сына Бадуэна.

Апошнія гады жыцця займаўся энтамалогіяй, здзейсніў некалькі экспедыцый у тропікі. Аўтар навуковых прац[4][5].

  1. а б Leopold III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Léopold III, Roi des Belges // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Леопольд III (руск.)
  5. ЛЕОПОЛЬД III (руск.)








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%B5%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B4_III_(%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BB%D1%8C_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D1%96%D1%96)

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy