Content-Length: 82819 | pFad | http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B5%D0%B9_%D0%A5%D0%B2%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5%D0%BD%D0%BA%D0%B0

Аляксей Хвасьценка — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Аляксей Хвасьценка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аляксе́й Хвасьце́нка (сцэнічны псэўданім Хвост; 14 лістапада 194030 лістапада 2004) — расейскі паэт, бард, сцэнарыст, мастак, скульптар, прыметная постаць у ленінградзкім андэграўндзе 60-х70-х гадоў, «дзядуля расейскага року», аўтар такіх вядомых песень, як «Рай» (музыка Франчэска дэ Мілана, выконваў Барыс Грабеншчыкоў), «Арляндына».

Нарадзіўся 14 лістапада 1940 году ў Сьвярдлоўску. Вучыўся ў Ленінградзе ў Вышэйшай школе мастацтваў ды ў Тэатральным інстытуце. Сябраваў з Іосіфам Бродзкім, разам зь ім у 1965 годзе судзіўся за дармаедзтва ды трапіў на паўгады ў псыхіятрычны шпіталь. Быў шырока вядомы ў андэграўндных колах Ленінграду пры поўнай адсутнасьці афіцыяльнага прызнаньня. Ладзіліся кватэрныя канцэрты Хвасьценкі, безь яго не абыходзілася ніводнае значнае мерапрыемства ў андэграўнднай культуры.

У 1977 годзе Хвасьценка эмігруе ў Парыж. Там, нарэшце, выдаюцца яго кнігі («Падазрыцель», «Паэма эмігрантаў», «Краіна Дэталія» ды іншыя). Майстэрня Хвасьценкі ў Парыжы робіцца своеасаблівым клюбам, дзе часта адбываюцца канцэрты вядомых музыкантаў ды літаратараў. Ён стварае незалежны тэатр «Сымпазыён», для якога сам піша сцэнарыі. Зьяўляецца ўдзельнікам асацыяцыі «Performing right Society, Ltd.»

У 1992 годзе Хвасьценка разам зь пецярбурскім рок-гуртом «Аукцыон» запісвае альбом «Чайнік віна», а ў 1995 годзе — альбом «Жыхар вяршыняў» на вершы Веліміра Хлебнікава. Таксама былі выдадзеныя яго сольныя запісы — «Вопыт пабочнага творчага працэсу» ды «Рэпетыцыі», ён браў удзел у запісах «Міцькоў», супрацоўнічаў з саксафаністам Анатолем Герасімавым.

У студзені 2004 году Хвасьценка атрымаў нарэшце расейскае грамадзянства, пасьля чаго даў шэраг канцэртаў у Расеі. У лістападзе ў Маскве была наладжаная выстава яго скульптуры «Кола часу», яшчэ адна выстава мелася быць адкрытая 7 сьнежня. 30 лістапада 2004 году ў 61-м маскоўскім шпіталі Хвасьценка памёр ад сардэчнае недастатковасьці.









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B5%D0%B9_%D0%A5%D0%B2%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5%D0%BD%D0%BA%D0%B0

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy