Перайсці да зместу

Młot

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Młot (1918))
Młot
Тып газета
Заснавана 1918
Спыненне публікацый 1926
Мова польская
Галоўны офіс

Młot (бел.: Молат) — палітычная газета, якая выдавалася з 18 снежня 1918 года да 7 сакавіка 1926 года на польскай мове (з сакавіка 1920 да лютага 1921 не выходзіла).

Газета пачала выходзіць у Мінску як орган ЦВК груп Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. З 30 снежня 1918 года орган ЦВК груп Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КРПП) у Расіі, з 23 лютага 1919 года — орган ЦВК КРПП і ЦК КП(б) Літвы і Беларусі. На працягу 1919 года выдавалася ў Вільні, Мінску, Смаленску.

З 9 сакавіка 1921 года — орган Полькага бюро пры Цэнтральным бюро КП(б) Беларусі, з лютага 1924 года — орган Польскага бюро пры Часовым беларускім бюро ЦК РКП(б), з 3 красавіка да 17 мая 1924 года — орган Часовага беларускага бюро ЦК РКП(б). Затым — орган ЦК КП(б) Беларусі.

Газета заклікала працоўных абараняць заваёвы рэвалюцыі, асвятляла пытанні грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі. Мела тэматычныя старонкі: для моладзі і асветніцкую.

Выйшла 1340 нумароў.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy