Перайсці да зместу

24 снежня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


снежань
п а с ч п с н
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31          
2024

24 снежня — трыста пяцьдзясят восьмы (трыста пяцьдзясят дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей
  • 805: Карл Вялікі выдае ўказ, паводле якога ўказаным гарадам забараняецца гандляваць зброяй са славянамі.
  • 1165: Вільгельм I Леў быў каранаваны як кароль Шатландыі
  • 1853: Непадалёк ад берага штата Каліфорнія пацярпеў крушэнне амерыканскі параход «Сан-Францыска»; у катастрофе загінулі 240 чалавек.
  • 1906: У амерыканскім мястэчку Брант Рок (штат Масачусетс) канадзец Рэджынальд Фесендэн першым у свеце перадаў па радыё музычную праграму.
  • 1924: Албанія стала рэспублікай.
  • 1942: Праведзена першае выпрабаванне ракеты FZG76 (пазней вядомай як «Фау-2»), створанай пад кіраўніцтвам Вернера фон Браўна.
  • 1951: Лівія абвясціла незалежнасць ад Італіі.
  • 1953: У выніку актыўнасці вулкана Руапеху (Новая Зеландыя) быў змыты селявымі патокамі пасажырскі цягнік.
  • 1970: Вынесены прысуд па «Ленінградскай самалётнай справе». У чэрвені гэтага года ў горадзе Прыазерску былі арыштаваныя дзве групы людзей (12 чалавек), якія хацелі захапіць самалёт, каб збегчы ў Ізраіль. Двое (Марк Дымшыц і Эдуард Кузняцоў) былі прысуджаныя да смяротнага пакарання, астатнія да зняволення. 30 снежня быў прызначаны касацыйны суд, які замяніў смяротнае пакаранне 15 гадамі.
  • 1976: Адкрыты Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей.
  • 1982: У Магілёве адкрыты музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі.
  • 1991: Апошняе ўзнагароджанне званнем Героя Савецкага Саюза. Ім стаў афіцэр-падводнік Леанід Міхайлавіч Саладкоў.
Ава Гарднер
Васка да Гама
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy