Кампора-Сан-Джаваньні
Кампора-Сан-Джаваньні | |
Campora San Giovanni — Campura Santu Janni — Campura San Giuvanni | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Італія |
Рэгіён | Калябрыя |
Правінцыя | Казэнца |
Камуна | Амантэя |
Статус | фрацыёнэ |
Насельніцтва (2009) | 7340 |
Канфэсійны склад | каталікі |
Плошча |
|
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 55 ± 1 м |
Сьвяты патрон | Францішак з Паолі |
Успамін сьвятога | 1—3 верасьня |
Падзел рэгіёну Калябрыя | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+1 |
Летні час | UTC+2 |
Тэлефонны код | +39 982 |
Паштовыя індэксы | 87032 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Кампора-Сан-Джаваньні (па-італьянску: Campora San Giovanni, па-нэапалітанску: Campura Santu Janni/Campura San Giuvanni) — фрацыёнэ ў Італіі, у складзе камуны Амантэі правінцыі Казэнцы рэгіёну Калябрыі. Насельніцтва на 2009 год — 7340 чал. Разьмяшчаеццца на ўзьбярэжжы Тырэнскага мора, над бухтай Кампора. Чыгуначная лінія і аўтамабільная SS18; за 8 км ад шашы A3, за 25 км ад міжнароднага аэрапорту Ламэзія-Тэрмэ. Марскі порт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У антычны час на тэрыторыі сучаснай Кампоры разьмяшчаліся два месты Вялікай Грэцыі:
- Тэмэза (ці Тэмпса) — адно з найстаражытных аўсонскіх местаў у Паўднёвай Італіі, якое зрабілася потым рымскай калёніяй[1].
- Клеце.
Абодва яны варагавалі між сабою і неўзабаве зрабіліся ахвярай пірацкіх набегаў. Тутэйшае насельніцтва зьбегла ў горы. У розныя часы тэрыторыя сучаснай Кампоры была аб’ектам калянізацыі і заваёваў з боку шматлікіх народаў: фінікійцаў, грэкаў, рымлянаў, барвараў, арабаў, бізантыйцаў і норманаў.
Пра падзеі на тэрыторыі сучаснай францыёнэ ў сярэднявечча захавалася мала гістарычных дакумэнтаў. Гэта была цэнтральная частка ўладаньняў эміра Махамэда Абдул аль-Зімзім, які пачаў уварваньне ў Амантэю (вядомую ў той час як Клампэтыя), аднак арабскае валадарства было кароткім. Неўзабаве па заваёве тэрыторыі бізантыйцамі яе занялі норманы. У нарманскі пэрыяд тут збудавалі першыя абарончыя збудаваньні і вежы. З падпарадкаваньнем гэтай тэрыторыі прадстаўнікам арагонскай дынастыі, а потым і Нэапалітанскаму каралеўству, яна страціла сваё значэньне.
Адраджэньне патэнцыялу Кампоры адбылося толькі ў Новы час. У 1730-х тут збудавалі фабрыку вытворчасьці шоўку і капліцу, аднак ужо ў 1756 фабрыку закрылі, а метса ізноў прыйшло ў заняпад.
Да 1876 тэрыторыя Кампоры падзялялася на сучасныя мескія рады Амантэі, Аэльля-Калябра і Начэра-Тэрынэзэ. У канцы XIX стагодзьдзя адбылася першая хваля імігрантаў з суседніх камунаў, што прывяло да значнага росту насельніцтва. Аднак па Першай і Другой сусьветных войнаў колькасьць жыхароў зноў рэзка скарацілася.
Да 1876 Кампора складалася з муніцыпальных радаў Амантэі, Айельля Кэлэбра і Насэры Тэрынэсэ. У 1877 у гэтых месцах зьявіліся першыя перасяленцы з суседніх акругаў Клета, Насэра Тэрынэзэ, Айельля Кэлэбра, Бэльмонтэ Калябра, Ляга, Лянгабардыі, Сан Манга д’Акіна. Таксама прыбылі імігранты з Баварыі, якая ўваходзіла ў склад Аўстра-Вугорскай імпэрыі. Неўзабаве новыя міграцыйныя хвалі дайшлі да ўзьбярэжжа. У 1898 Амантэя атрымала тэрыторыю Кампоры Сан Джаваньні ў яе суседзяў.
У Другую сусьветную вайну жыхары Кампора ўсталі ў шэрагі ўзброеных сілаў для абароны сваёй айчыны. У 1943 краіну трапіла пад бамбаваньне Саюзнымі войскамі; ваколіцы Аўгурата ператварыліся ў руіны. У часе свайго адступу нацысты зьвінавацілі ў здрадзе і расстралялі 50 кампарэзцаў.
Як і ўва ўсёй Італіі, у 1950-х і 1980-х шмат тутэйшых жыхароў у пошуках працы пераехалі на поўнач Італіі, у Вэнэсуэлу і Новую Зэляндыю; паводле падліках, з родных месцаў зьехала каля 7 тыс. чал.
Пазьней у Кампора Сан Джаваньні адбыўся непрацяглы эканамічны бум. За гэты пэрыяд імкліва будавалася гатэльная і транспартная інфраструктура. З руйнаваньнем Бэрлінскага мура з Усходняй Эўропы ўтварыліся міграцыйныя хвалі работнікаў, галоўным чынам, у сельскагаспадарчай (жанчыны) і будаўнічай (мужчыны) галінах. На сёньня ёсьць невялікі прыток кітайскіх, арабскіх (з краінаў Магрыбу) і індыйскіх работнікаў.
Паселішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі фрацыёнэ знаходзяцца наступныя вёскі:
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кліматычныя зьвесткі для Кампора-Сан-Джаваньні | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Сярэдні максымум t, °C | 11,9 | 13,0 | 15,2 | 17,7 | 22,8 | 26,9 | 30,3 | 30,6 | 26,5 | 21,4 | 15,9 | 12,6 | 20,4 |
Сярэдняя t, °C | 7,5 | 8,2 | 10,2 | 12,6 | 17,2 | 21,1 | 24,1 | 24,5 | 20,8 | 16,4 | 11,4 | 8,4 | 15,2 |
Сярэдні мінімум t, °C | 3,1 | 3,5 | 5,2 | 7,5 | 11,6 | 15,3 | 18,0 | 18,3 | 15,2 | 11,3 | 6,9 | 4,2 | 10,0 |
Норма ападкаў, мм | 66,9 | 73,3 | 57,8 | 80,5 | 52,8 | 34,0 | 19,2 | 36,8 | 73,3 | 113,3 | 115,4 | 81,0 | 804,3 |
Крыніца: Servizio Meteorologico dell'Aeronautica Militare |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аснова мясцовай эканомікі — турызм і сельскай гаспадарка. Вытворчасьць віна і алею. З 1950-х вырошчваецца чырвоная трапэйская цыбуля.
Вядзецца прыватнае радыёвяшчаньне.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найвядомейшы помнік архітэктуры — вялікая вежа XIV ст. (мясцовая дыялектная назва U Turriune). Верхнюю частку вежы ўпрыгожваюць кансолі.
Цэнтральны пляц Кампора-Сан-Джаваньні носіць імся Сьвятога Францішка Паольскага. Ён лічыцца мясцовым сьвятым патронам, а ягоныя дні (1—3 верасьня) адзначаюцца вялікай працэсіяй з статуяй сьвятога і прыцягваюць пілігрымаў з навакольных вёсак.
Галоўны касьцёл, збудаваны ў 1956, носіць тытул Сьвятога Пятра.
Кухня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тутэйшая кухня — тыпова калябрыйская. Яна традыцыйна складаецца з агароднінных і рыбных страваў, кандытарскіх вырабаў зь цеста, сасісак зь сьвініны. Сярод мясцовага віна вылучаюцца маркі Savuto і Gallo.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анджэла Вадачына (1890—1976) — партызан, селянін і палітычны актывіст; кампарэсы называлі яго «Майстар Анджэла»
- Фабіян Мазай — аргентынска-гішпанскі актор і сцэнарыст, вядомы таксама як Гарацыя на ТВ «Un Paso Adelante»
- Джэром Руджэра — італьянскі мадэльер, вядомы майстар мужчынскага адзеньня; бацька Бонавэнтура, быў родам з ваколіцаў Козза
- Фабрыцыё Філіпа — канадзка-амэрыканскі актор і сцэнарыст