Перайсьці да зьместу

Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°55′57″ пн. ш. 27°36′32″ у. д. / 53.9325° пн. ш. 27.60889° у. д. / 53.9325; 27.60889

«Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі»
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 1 студзеня 1967 (57 гадоў таму)
Заснавальнікі Акадэмія навук БССР
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, Першамайскі раён, зав. Калініна, д. 16
Закрытая 1 лістапада 2021
Ключавыя фігуры Уладзімер Андрыевіч, Ларыса Языковіч
Галіна выдавецкая
Прадукцыя кнігі
Лік супрацоўнікаў 39 (2017 г.)[1]
Матчына кампанія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

«Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі» — дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, заснаванае ў студзені 1967 году ў якасьці Галоўнай рэдакцыі Беларускай савецкай энцыкляпэдыі[2].

На 2018 год выдавецтва ўлучала 6 рэдакцыяў: 1) гістарычных навук, 2) сучаснага прыродазнаўства, 3) літаратуры, мастацтва і культуралёгіі, 4) літаратурнага і навуковага кантролю, 5) мастацка-тэхнічнай падрыхтоўкі выданьняў, 6) спэцыяльных праектаў і электронных выданьняў.

1 студзеня 1967 году Акадэмія навук БССР заснавала Галоўную рэдакцыю Беларускай савецкай энцыкляпэдыі на правах навукова-дасьледчага інстытуту. 1 студзеня 1975 году Дзяржаўны камітэт друку БССР атрымаў рэдакцыю ў сваё падпарадкаваньне. У 1980 годзе рэдакцыю пераўтварылі ў выдавецтва, якому надалі імя Петруся Броўкі[2].

Галоўныя рэдактары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шматтомныя выданьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Ларыса Цімошык. Выдавецтва з характарам // Літаратура і мастацтва : газэта. — 13 студзеня 2017. — № 2 (4905). — С. 10. — ISSN 0024-4686.
  2. ^ а б в Восіп Хаўратовіч. «Беларуская энцыкляпэдыя» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 435. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Кантакты (рас.) // УП «Выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі», 2018 г. Праверана 9 жніўня 2018 г.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy