Каліфорнія
Каліфорнія (англ.: California) — штат на захадзе ЗША. Займае 1-е месца па колькасці насельніцтва і 3-е па плошчы тэрыторыі (пасля Аляскі і Тэхаса). Штат знаходзіцца на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Мяжуе са штатамі Арэгон, Невада і Арызона, а таксама з Мексікай на поўдні. Сталіца штата — горад Сакрамента. Буйныя гарады — Лос-Анжэлес, Сан-Дыега, Сан-Хасэ, Сан-Францыска, Санта-Ана, Глендэйл, Мадэста.
Каліфорнія | |||
---|---|---|---|
англ.: State of California | |||
|
|||
Краіна | |||
Гімн | I Love You, California[d] | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 9 верасня 1850 | ||
Кіраўнік | Гэвін Ньюс[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
884 м | ||
Часавы пояс | UTC-8, PDT[d], America/Los_Angeles[d] і UTC-7 | ||
Код ISO 3166-2 | US-CA | ||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьГеаграфія Каліфорніі адрозніваецца разнастайнасцю ад узбярэжжа Ціхага акіяна да хрыбта Сьера-Невада на ўсходзе краіны, ад пустыні Махавэ на паўднёвым усходзе да лесу Рэдвуд-Дуглас на паўночным захадзе. У сярэдняй частцы штата знаходзіцца Цэнтральная даліна, адзін з самых прадуктыўных сельскагаспадарчых раёнаў у свеце. У Каліфорніі размяшчаюцца самае высокае (гара Уітні) і самае нізкае (Даліна Смерці) месца ЗША. Амаль 40 % Каліфорніі пакрыта лясамі — нямала для параўнальна засушлівага штата. На тэрыторыі знаходзяцца Іасеміцкі нацыянальны парк і Нацыянальны парк Кінгс-Каньён. Каля паўднёвага ўзбярэжжа Каліфорніі месціцца архіпелаг Чанэл. Ён складаецца з 8 астравоў, 5 з якіх уваходзяць у склад аднайменнага марскога запаведніка. На рацэ Фетэр Оравілская плаціна.
Гісторыя
правіцьТэрыторыя Каліфорніі была населена ў 12 тысячагоддзі да н. э. Да прыходу еўрапейцаў тут жылі шматлікія плямёны індзейцаў вінтун, ёкутаў, каўіла, вапа, мона, тымбіша, чумашаў, тонгва, серана, паютэ, шашонаў, махавэ, чэмехуэві, пома, ката, хупа, талова, мівок, эселен, оланяў, юрок, юкі, віёт, яна і г. д. Некаторыя даследчыкі лічаць, што чумашы і тонгва мелі даеўрапейскія кантакты з палінезійцамі.
Пачынаючы з канца васямнаццатага стагоддзя раён, вядомы як Альта Каліфорнія, быў каланізаваны Іспанскай імперыяй, стаўшы часткай віцэ-каралеўства Новая Іспанія. У 1821 Мексіка, у тым ліку Верхняя Каліфорнія, стала Першай Мексіканскай імперыяй, спачатку як манархія і з наступным пераходам да рэспублікі. У 1846 група амерыканскіх пасяленцаў у Саноме абвясціла незалежнасць Каліфарнійскай рэспублікі. У выніку Амерыкана-мексіканскай вайны Мексіка саступіла Каліфорнію ЗША. Каліфорнія стала 31-м штатам 9 верасня 1850.
У дзевятнаццатым стагоддзі Каліфарнійская залатая ліхаманка парадзіла драматычныя сацыяльныя, эканамічныя і дэмаграфічныя змены ў Каліфорніі, вялікі прыток людзей і эканамічны рост. Асноўныя падзеі ў пачатку 20 стагоддзя ўключалі з’яўленне ў Лос-Анджэлесе цэнтра амерыканскай забаўляльнай індустрыі, а таксама рост буйнамаштабнага турыстычнага сектара.
Эканоміка
правіцьУ дадатак да квітнеючай сельскагаспадарчай галіны Каліфорніі важны ўклад у эканоміку штата ўносяць аэракасмічная, нафтаперапрацоўчая галіны, а таксама сектар інфармацыйных тэхналогій. Калі б Каліфорнія была асобнай краінай, яна займала б месца сярод 10 найбуйнейшых эканомік у свеце, з ВУП аналагічным Італіі, і была б 35-й па колькасці насельніцтва краінай.
Судовая сістэма
правіцьІерархія судовай сістэмы Каліфорніі складаецца з Вярхоўных, Апеляцыйных і Вышэйшых судоў. Вышэйшыя суды -- дзяржаўныя суды першай інстанцыі з шырокай юрысдыкцыяй датычна крымінальных спраў, у тым ліку крымінальных злачынстваў і правапарушэнняў. Запісы па кожнай справе захоўваюцца ў рэестры з пэўнымі звесткамі, такімі як нумар крымінальнай справы, дата падачы справы і імя зарэгістраванага боку.[2]
У Каліфорніі 58 вышэйшых судоў, па адным у кожнай акрузе. Каліфарнійскія суды абслугоўваюць амаль 34 мільёны чалавек. Бюджэт судовай улады складае 1,5% ад агульнага дзяржаўнага фонду.[3]
Памятныя мясціны
правіцьВядомыя асобы
правіцьЗноскі
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
- ↑ https://california.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 23 ліпеня 2020.
- ↑ https://www.courts.ca.gov/superiorcourts.htm
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфорнія