Wolf Gang
Wolf Gang | |
---|---|
Wolf Gang | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры |
альтэрнатыўны рок сімфанічны рок |
Гады | 2009 — дагэтуль |
Краіна | Вялікабрытанія |
Горад | Лондан |
Адкуль | Лондан |
Іншыя назвы | Count Fisher and the Seagulls |
Мова песень | англійская |
Лэйблы |
Neon Gold Atlantic Records |
Склад |
Макс МакЭлігат Ласэ Петэрсен Гэвін Слейтэр Джэймі Джонс (на час тураў) |
wolf-gang.co.uk | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Wolf Gang» — брытанскі рок-гурт, заснаваны ў 2009 годзе Максам МакЭлігатам[1]. З'яўляючыся лід-вакалістам і аўтарам усіх песень, МакЭлігат спрабаваў іграць з рознымі музыкантамі і ў канцы 2009 года спыніўся на цяперашнім складзе гурта:
- Макс МакЭлігат — вакал, клавішныя, гітара;
- Ласэ Петэрсен (які раней іграў з калектывам The Rakes) — ударныя;
- Гэвін Слейтэр —гітара;
- Джэймс Вуд — бас;
- Джэймі Джонс (на час тураў) — клавішныя.
Першы і пакуль адзіны альбом Wolf Gang Suego Faults быў выпушчаны ў ліпені 2011 года.
Гісторыя і дэбютны альбом
[правіць | правіць зыходнік]Да сваёй музычнай кар'еры МакЭлігат вучыўся ў Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук, дзе ён вывучаў сацыяльную антрапалогію. Прыняўшы рашэнне ўзяць год адпачынку, каб паспрабаваць сябе ў музыцы, МакЭлігат запісаў альбом Suego Faults, самастойна выканаўшы ўсе інструментальныя і вакальныя партыі. Ён валодае навыкам ігры на фартэпіяна, яго першым музычным інструменце, а таксама на гітары, ударных, клавішных, трубе, глокеншпілі і некаторых іншых інструментах. Трэкі з альбома былі скампанаваны МакЭлігатам і Дэйвам Фрыдманам, прадзюсарам такіх гутоў, як The Flaming Lips, MGMT і Mercury Rev.
У цэлым, альбом быў добра прыняты, атрымаўшы пяць зорак рэйтынгу ад Athrocker[2], 8 з 10 ад NME і 4 з 5 Uncut, The Fly, Evening Standard, Scotland on Sunday, The Scotsman[3].
Гурт таксама заслужыў хвалу ад аўтарытэтных выданняў The Guardian, Spin Magazine, The Fader & Pitchfork[4][5].
У 2012 годзе Wolf Gang апынуліся на 96 месцы ў рэйтынгу GQ «100 Best Things In The World»[6].
Выступленні
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сумесных тураў з Florence and the Machine, шведскай Miike Snow і канадскай Metric Wolf Gang адправіліся ў тур па Вялікабрытаніі, які ўключаў у сябе выступленне ў лонданскім White Heat Club[7]. У верасні 2010 года гурт адправіўся ў свой першы замежны тур, які ўключае выступленне на Parklife Festival у Аўстраліі[8].
У лютым 2011 года Wolf Gang выступілі ў падтрымку The Naked and Famous[9] на прэміі NME Awards і рушылі ўслед за гэтым музычным калектывам у наступны тур па Вялікабрытаніі і па Германіі. Wolf Gang таксама выступілі ў падтрымку індзі-рок гурта Editors 26 сакавіка 2011 года ў Royal Albert Hall у рамках музычнага фестывалю Teenage Cancer Trust[10]. А ў чэрвені таго ж года Wolf Gang падтрымалі The Killers адным са сваіх самых буйных выступленняў на музычным фестывалі Hard Rock Calling, традыцыйна праходзілым у Лонданскім Гайд-парку.
У 2011 годзе група бярэ ўдзел у Arthur’s Day Music Festival у Дубліне. Выступалі разам з Aloe Blacc, Ed Sheeran і Sissor Sisters у Дублінскім Olimpia Theatre. Wolf Gang таксама выступалі на такіх фестывалях, як Rock en Seine, Lowlands (A Campingflight to Lowlands Paradise), V Festival, Glastonbury, T in the Park, Bestival, Pukkelpop і London Calling. (Амстэрдам, лістапад 2011 года). У кастрычніку 2011 года гурт выступае ў якасці хэдлайнера на NME Radar Tour[11]. У снежні 2011 года гурт пачаў еўрапейскі тур[12].
У красавіку 2012 года Wolf Gang удзельнічалі ў фестывалі «Каачэла» у Палм-Спрынгсе[13]. Wolf Gang таксама мелі гонар выступіць на разаграванні ў Coldplay у рамках амерыканскага тура ў падтрымку альбома Mylo Xyloto улетку 2012 года[14]. Паўночнаамерыканскі тур гурта адкрыўся выступленнем 1 кастрычніка ў Лос-Анджэлесе і завяршыўся выступленнем 9 лістапада ў Осціне[15]
Таксама з 28 лістапада па 4 снежня плануецца сумесны з гуртам Keane тур па Вялікабрытаніі, у якім Wolf Gang будзе выступаць у якасці групы на разаграванні[16].
Радыёратацыі
[правіць | правіць зыходнік]Сінгл Lions in Cages упершыню прагучаў 10 кастрычніка 2010 года на BBC Radio 1’s Zane Lowe[17].
Макс МакЭлігат таксама з'яўляўся ў поп-віктарыне Ніка Грымшау на BBC Radio 1[18] і асабіста ўдзельнічаў у агляднай праграме BBC Radio 1[19].
Гурт таксама атрымала ратацыі на такіх брытанскіх радыёстанцыях як Absolute Radio, XFM, BBC 6 Music, BBC Radio 2[20] і BBC Radio 1.
Lions in Cages і Dancing with the Devil былі дададзены ў BBC Radio 1 B List у 2011 годзе, дзе трансляваліся радыёвядучымі Фірнам Котанам[21], Грэгам Джэймсам[22], Скотам Мілсам[23] і Крысам Мойлсам[24].
Lions in Cages выступае ў якасці саўндтрэка да рэкламы General Motors у ЗША, якая на працягу 2012 года транслявалася па тэлебачанні[25], а таксама двойчы выкарыстоўвалася ў папулярным тэлевізійным серыяле Пляткарка. Аднайменны трэк з альбома Suego Faults гучыць у фінальнай сцэне апошняга эпізоду серыяла[26].
Модныя супрацоўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Гурт меў супрацоўніцтва з шэрагам модных дамоў, найбольш прыкметнае з якіх — здымка акустычнай версіі песні Back to Back пры падтрымцы Burberry[27], пасля якой, у верасні 2011 года, Wolf Gang была запрошана на Fashion Night Out для акустычнага выступлення[28]. У чэрвені 2011 яны ўдзельнічалі ў канцэрце Summer Live Эмпорыа Армані ў якасці падтрымкі рэпера Plan B[29]. Не так даўно гурт прадставіў адну з калекцый адзежы амерыканскага дызайнера Тома Браўна для Harrods.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютны альбом Wolf Gang быў запісаны выключна Максам МакЭлігатам сумесна з прадзюсарам Дэйвам Фрыдманам. Альбом быў анансаваны ў ліпені 2011 года[30][31]. Па стане на ліпень 2011 года, гурт усё яшчэ ў працэсе працы над другім, яшчэ безназоўным альбомам[32].
Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Suego Faults (25 July 2011) — Atlantic Records (96 пазіцыя ў брытанскім чарце)[33]
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]- «Pieces of You» (Neon Gold)[34]
- «Lions in Cages» (Atlantic Records)[35]
- «Dancing with the Devil» (Atlantic Records)[35]
- «The King and All of His Men» (Atlantic Records)[35] #40 у чарце Billboard Alternative Songs
- «Back to Back» (Atlantic Records) (31 кастрычніка 2011)
Зноскі
- ↑ New band of the day (англ.). The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ News - Wolf Gang (англ.). EVERYBODY'S. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Suego Faults by Wolf Gang (англ.). Any Decent Music?. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Wolf Gang (англ.). Pitchfork. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Dollars to Pounds: Wolf Gang (англ.). The FADER. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ 95. Wolf Gang (англ.). GQ. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Lions In Cages(нявызн.). MTV. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Groove Armada and Missy Elliott to headline Parklife! (англ.)(недаступная спасылка). Onion.com.au. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2010. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ NME Awards: The Naked And Famous + Wolf Gang + Spark (англ.). Time Out. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Behind the scenes (англ.). Teenage Cancer Trust. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Wolf Gang to headline Emerge NME Radar tour (англ.). NME. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Wolf Gang December European Tour '11 .
- ↑ Wolf Gang at Coachella 2012 .
- ↑ Wolf Gang supporting Coldplay! . Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 21 лютага 2013.
- ↑ Wolf Gang are coming back to the US! . Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 21 лютага 2013.
- ↑ Wolf Gang to support on nov/dec dates . Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 21 лютага 2013.
- ↑ Zane Lowe (англ.). BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Wolf Gang plays the pop quiz and Trash Talk comes in Fresh off Stage (англ.). BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Review show with Edith Bowman (англ.). BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Jo Whiley (англ.). BBC Radio 2. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Programmes - Fearne Cotton (англ.). BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Programmes - Greg James (англ.). BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Programmes - Scott Mills, Thursday - Home and Away... in the hairdressers (англ.). BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Programmes - The Chris Moyles Show (англ.). BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ [ http://www.youtube.com/watch?v=ZrarouJB_s4 ?2012 GMC Terrain Commercial] (англ.).
- ↑ ?Gossip Girl soundtrack Wolf Gang - Lions In Cages? (англ.).
- ↑ Back to Back by Wolf Gang, Burberry Acoustic (англ.).
- ↑ Fashion's Night Out 2011 (англ.). Vogue. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ EMPORIO ARMANI SUMMER LIVE: WOLF GANG (англ.). Dazed Digital. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Wolf Gang: Suego Faults – review (англ.). The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Album Review: Wolf Gang - 'Suego Faults' (англ.). NME. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Wolf Gang already working on second album (англ.). NME. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Wolf Gang – Suego Falls (англ.). Chartstats.com. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ GOLD 005: WOLF GANG (англ.). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 21 лютага 2013.
- ↑ а б в Lions in Cages Video (англ.). MTV. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- wolf-gang.co.uk — афіцыйны сайт
- Wolf Gang (англ.) на сайце Myspace
- Wolf Gang ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Wolf Gang ў сацыяльнай сетцы «Twitter»