Content-Length: 227434 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%AD%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BB_%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%81%D1%8D%D0%BB%D1%91%D0%BD%D0%B0

Эспанёл Барсэлёна — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Эспанёл Барсэлёна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эспанёл
Поўная назва Real Club Deportivo Español de Barcelona
Заснаваны 28 кастрычніка 1900
Горад Барсэлёна, Гішпанія
Стадыён Эстадзі Карнэльлі Эль Прат
Умяшчальнасьць: 40 500
Прэзыдэнт Чэнь Яньшэн[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2023—2024 Сэгунда, 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rcdespanyol.com (кат.)​ (гішп.)​ (анг.)​ (кіт.)

«Эспанёл» (па-каталянску: Reial Club Deportiu Espanyol de Barcelona, па-гішпанску: Real Club Deportivo Español de Barcelona) — гішпанскі футбольны клюб, што ўваходзіць у спартовую сыстэму «Эспанёл», дзе акрамя яго ёсьць яшчэ й жаночы футбольны клюб, мужчынскі й жаночы баскетбольныя клюбы, хакейны клюб, клюб жаночага валейболу й бэйсбольны клюб. Месьціцца ў горадзе Барсэлёна. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадзі Карнэльлі Эль Прат», што можа зьмясьціць 40 500 гледачоў. Стадыён быў уведзены ў эксплюатацыю 2 жніўня 2009 году пераможным матчам над «Лівэрпулам». «Эспанёл» зьяўляецца шостым футбольным клюбам Гішпаніі па агульнай колькасьці балаў у чэмпіянатах краіны, але клюб заўсёды знаходзіцца ў ценю галоўнай каманды гораду «Барсэлёне», саступаючы ў дасягненьні й папулярнасьці.

Клюб быў заснаваны 28 кастрычніка 1901 году гішпанскім інжэнэрам з Барсэлёнскага ўнівэрсытэту Анхелем Радрыгесам. Спачатку каманда звалася як «Зьвяз гішпанскіх футбалістаў» (гішп. Sociedad Española de Footbal), але на наступны год каманда пачала звацца «Гішпанскі футбольны клюб» (гішп. Club Español de Fútbol), бо то была першая каманда сфармаваная выключна гішпанскімі аматарамі.

«Эспанёл» гуляў спачатку ў жоўтых кашулях, але колер шортаў у кожнага футбаліста быў розным. Празь нейкі час сябар клюбу адчыніў тэкстыльную фабрыку й пачаў забясьпечваць каманду жоўтай тканінай. У 1910 годзе каманда зноўку зьмяніла імя на «Спартовы клюб Гішпаніі» (гішп. Club Deportivo Español) і пераапранулася ў вопратку бела-сіняга колеру.

Сіні й белы быў абраны ў гонар колераў, якія выкарыстоўваюцца гербам вялікага сыцылійска-арагонскага адмірала Ражэ дэ Льюрыя, які камандаў флётам Арагонскага каралеўства ў Міжземнамор’і ў Сярэднявеччы. Клюб пасьпяхова выступаў ад самага свайго заснаваньня, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце Каталёніі ў 1903 годзе, а пасьля прыняўшы ўдзел у розыгрышы Кубка Гішпаніі.

У 1906 годзе клюб быў скасаваны паводле фінансавых чыньніках і большасьць гульцоў далучыліся да клюбу «X Спортынг Клюб». Гэты клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Каталёніі тры разы паміж 1906 і 1908 гадамі. У 1909 годзе гэты клюб стаўся базавым для аднаўленьня клюбу «Спартовы клюб Гішпаніі». «Эспанёл» зьяўляецца адным зь некалькіх гішпанскіх футбольных клюбаў, якія маюць заступніцтва гішпанскай кароны й тым самым маюць права выкарыстоўваць слова «Рэал» у сваёй назьве й выяву каралеўскай кароны на эмблеме. Гэтае права было прадастаўлена «Эспанёлу» ў 1912 годзе Альфонса XIII.

Пасьля адмовы ад стальца Альфонсам XIII у 1931 годзе й абвяшчэньня Другой Гішпанскай рэспублікі, у сувязі з забаронай каралеўскіх сымбаляў, клюб прыняў каталёнскае імя «Эспортыю Эспанёл» (кат. Esportiu Espanyol). Пасьля грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, клюб вярнуў сабе назву «Каралеўскі клюб спорту Гішпаніі» (гішп. Real Club Deportivo Español).

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Жаан Гарсія 2001
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэрхі Гомэс (капітан) 1992
4 Сьцяг Альбаніі Аб Мараш Кумбульля (ар. Рома) 2000
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Фэрнанда Калера 1995
6 Сьцяг Уругваю Аб Леандра Кабрэра 1991
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Хавіер Пуада 1998
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Эду Эспосыта 1996
9 Сьцяг Аргентыны Нап Алеха Вэліс (ар. Тотэнгэм) 2003
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Поль Лясана 1999
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Пэрэ Мільля 1992
12 Сьцяг Гішпаніі Аб Альвара Тэхэра 1996
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Фэрнанда Пачэка 1992
14 Сьцяг Гішпаніі Аб Браян Аліван 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Гішпаніі ПА Хасэ Грагера 2000
16 Сьцяг Марока Нап Валід Шэдыра (ар. Напалі) 1998
17 Сьцяг Гішпаніі Нап Жофрэ Карэрас 2001
18 Сьцяг Гішпаніі ПА Альвара Агуада 1996
19 Сьцяг Гішпаніі Нап Сальві Санчэс 1991
20 Сьцяг Чэхіі ПА Алекс Крал (ар. Уніён) 1998
22 Сьцяг Гішпаніі Аб Карляс Рамэра (ар. Вільярэал) 2001
23 Сьцяг Марока Аб Амар Эль-Гілялі 2003
24 Сьцяг Францыі Нап Ірвэн Кардана (ар. Аўгсбург) 1997
31 Сьцяг Гішпаніі Нап Антонію Рока 2002
33 Сьцяг Гішпаніі Бр Анхэль Фартуньнё 2001
34 Сьцяг Марока Нап Амар Садык 2004
37 Сьцяг Турэччыны Нап Наджы Юнювар (ар. Аякс) 2003

Розная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%AD%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BB_%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%81%D1%8D%D0%BB%D1%91%D0%BD%D0%B0

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy