Content-Length: 77499 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%B9

Сухастой — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Сухастой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарэлы лістоўніцавы лес

Сухасто́й[1] — засохлыя дрэвы або дрэвастоі, якія стаяць на корані.

Сухастоі ўтвараюцца пры адміраньні старых дрэваў, пашкоджаньні дрэваў хваробамі і шкоднікамі і пры рэзкіх ваганьнях умоў існаваньня (сухмень, маразы, забалочваньне глебы, лясныя пажары, зьніжэньне ўзроўню грунтавых вод і інш.).

Пашкоджаныя дрэвы становяцца ачагамі распаўсюджваньня шкоднікаў і хвароб. У мэтах прадухіленьня ўтварэньня сухастояў выкарыстоўваюцца санітарныя рубкі, вырубка старых і пашкоджаных дрэваў, барацьба са шкоднікамі і хваробамі і інш.

Сухастоі зьяўляюцца важным структурным кампанэнтам у лясных супольнасьцях, складаючы 10-20% усіх дрэў у старых трапічных, умераных і барэальных лясах. Сухастой і паваленыя грубыя драўняныя рэшткі складаюць вялікую частку драўнянай біямасы ў здаровым лесе.

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 297. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%83%D1%85%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%B9

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy