Content-Length: 111439 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%96%D0%BA_(%D0%BB%D1%96%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%BA%D0%B0)

Апалонік (лічынка) — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Апалонік (лічынка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апалонікі

Апалонікі — лічынкі бясхвостых земнаводных. Назву атрымалі з-за зьнешняга выгляду (гл. апалонік (сталовы прыбор)).

Разьвіваецца лічынка зь яйка і жыве ў вадзе. Дыхаюць апалонікі спачатку з дапамогай вонкавых, а потым унутраных жабраў. Кормяцца пераважна расьліннасьцю. Іх ротавы апарат мае асаблівую будову: вакол ротавай адтуліны вострыя рагавыя сківіцы, іх акружаюць некалькі радоў дробных зубчыкаў, а па краёх знаходзяцца скураныя наросты — махры. Гэтыя прыстасаванні апалонікі выкарыстоўваюць у якасьці своеасаблівай таркі, з дапамогай якой саскрабаюць мяккія часткі расьлін і налёт водарасьцяў з падводных прадметаў. Форма рагавых сківіц, колькасьць зубчыкаў, радоў і характар іх разьмяшчэньня, а таксама форма махроў краю даволі розныя ў розных відаў і служаць адметнымі прыкметамі лічынак. Апалонікі розных відаў бясхвостых земнаводных вызначаюцца таксама па форме, памерах, афарбоўцы цела і хваставога плаўніка.

Пасьля 3—4 месяцаў жыцця ў вадзе ў апалонікаў адбываецца мэтамарфоз — лічынкавыя органы зьнікаюць, зьмяняецца зьнешні выгляд, і маладыя земнаводныя выходзяць на сушу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апалонік (лічынка)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%96%D0%BA_(%D0%BB%D1%96%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%BA%D0%B0)

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy